Logo Polskiego Radia
Print

Фільм «Халодная вайна» атрымаў чарговую ўзнагароду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2019 11:22
Гішпанская кінаакадэмія раздала свае ўзнагароды 33 раз.
Kadr z filmu "Zimna wojna"Kadr z filmu "Zimna wojna"Foto: mat. prasowe/Kino Świat

Фільм «Халодная вайна» атрымаў чарговую ўзнагароду
«Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага атрымала ўзнагароду «Гоі» за найлепшы эўрапейскі фільм. Фільм спаборнічаў з брытанскімі стужкамі «Прывідная нітка» і «Вечарына» і бэльгійскай «Дзяўчынка». Гішпанская кінаакадэмія раздала свае ўзнагароды 33 раз.
«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух чалавек на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя лёсы палякаў – улада, якая ўмешваецца ў мастацтва й палітыка, і якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.
Фільм «Халодная вайна» атрымаў тры намінацыі на прэмію «Оскар». Кінастужка польскага рэжысэра будзе змагацца за прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва ў наступных катэгорыях: «Лепшы фільм на замежнай мове», «Лепшыя здымкі» й «Лепшы рэжысэр».
Стужка таксама атрымала чатыры статуэткі Эўрапейскай кінапрэміі, якую называюць «эўрапейскім Оскарам». За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў «Залатую пальмавую галінку» ў Канах.

«Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага атрымала ўзнагароду «Гоі» за найлепшы эўрапейскі фільм. Фільм спаборнічаў з брытанскімі стужкамі «Прывідная нітка» і «Вечарына» і бэльгійскай «Дзяўчынка». Гішпанская кінаакадэмія раздала свае ўзнагароды 33 раз.

«Халодная вайна» – гэта гісторыя каханьня двух чалавек на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя лёсы палякаў – улада, якая ўмешваецца ў мастацтва, і палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.

Фільм «Халодная вайна» атрымаў тры намінацыі на прэмію «Оскар». Кінастужка польскага рэжысэра будзе змагацца за прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва ў наступных катэгорыях: «Лепшы фільм на замежнай мове», «Лепшыя здымкі» й «Лепшы рэжысэр».

Стужка таксама атрымала чатыры статуэткі Эўрапейскай кінапрэміі, якую называюць «эўрапейскім Оскарам». За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў «Залатую пальмавую галінку» ў Канах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт