Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэзыдэнт і дзяржсакратар ЗША з афіцыйным візытам наведаюць Польшчу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.02.2019 12:06
Канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе пройдзе ў Варшаве 13-14 лютага.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк ПэнсВіцэ-прэзыдэнт ЗША Майк ПэнсWIKIMEDIA COMMONS/GAGE SKIDMORE/CC BY-SA 2.0

Віцэ-прэзыдэнт і дзяржсакратар ЗША наведаюць Польшчу
Апроч удзелу ў Канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс і дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа адбудуць дзяржаўны візыт у Варшаве. Пра гэта заявіў міністра замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Яцэк Чапутовіч: Першы этап іх візыт, гэта двухбаковая сустрэча з намі. Гэтым трэба цешыцца. Чарговы дзень, гэта ўдзел у канфэрэнцыі на які разам з Майкам Пампэа былі запрошаныя міністры замежных спраў з усяго сьвету.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс распачне канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, таксама голас возьмуць Майк Пампэа і дарадца прэзыдэнта Трампа Кушнэр. З польскага боку безумоўна гэта прэзыдэнт Анджэй Дуда, і прэм’ер міністар Матэвуш Маравецкі. У адпаведных панэлях я таксама прыму ўдзел.
Канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе пройдзе ў Варшаве 13-14 лютага. Першапачаткова амэрыканскі бок сьцьвярджаў, што сустрэча будзе прысьвечаная пагрозе з боку Ірану, аднак цяпер у Вашынгтоне павведаміў, што Іран ня будзе цэнтральнай тэмай саміту.

Апроч удзелу ў Канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс і дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа адбудуць дзяржаўны візыт у Варшаве. Пра гэта заявіў міністра замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Яцэк Чапутовіч: Першы этап іх візыту, гэта двухбаковая сустрэча з намі. Гэтым трэба цешыцца. Чарговы дзень, гэта ўдзел у канфэрэнцыі на якую разам з Майкам Пампэа былі запрошаныя міністры замежных спраў з усяго сьвету. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс распачне канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, таксама голас возьмуць Майк Пампэа і дарадца прэзыдэнта Трампа Кушнэр. З польскага боку безумоўна гэта прэзыдэнт Анджэй Дуда, і прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі. У адпаведных панэлях я таксама прыму ўдзел.

Канфэрэнцыя па пытаньнях бясьпекі на Блізкім Усходзе пройдзе ў Варшаве 13-14 лютага. Першапачаткова амэрыканскі бок сьцьвярджаў, што сустрэча будзе прысьвечаная пагрозе з боку Ірану, аднак цяпер у Вашынгтоне павведамілі, што Іран ня будзе цэнтральнай тэмай саміту.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт