Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Канады не пусьціла расейскіх прапагандыстаў на паседжаньне па Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.02.2019 13:38
Акрамя расейцаў, у журналісцкай акрэдытацыі на сустрэчу «Лімская групы» адмовілі таксама журналістам вэнэсуэльскага тэлебачаньня «teleSUR».
Паседжаньне «Лімскай групы» ў  АтавеПаседжаньне «Лімскай групы» ў Атаве PAP/EPA/Andre Pichette

МЗС Канады не пусьціла расейскіх прапагандыстаў паседжаньне па Вэнэсуэле
Міністэрства замежных спраў Канады не дапусьціла расейскіх прапагандыстаў з агенцтваў «Спутнік», «РІА-Навіны» і «ТАСС» да асьвятленьня пасяджэньня «Лімская групы» у сталіцы Канадзе Атаве. Пра гэта паведамляе Ўкраінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва.
Адзначаецца, што на агенцтва «ТАСС» ў Канадзе працуе ўласны карэспандэнт, які мае пастаянную акрэдытацыю пры парлямэнце краіны, але на сустрэчу ў МЗС яго ўсё роўна не дапусьцілі.
Акрамя расейцаў, у журналісцкай акрэдытацыі на сустрэчу «Лімская групы» адмовілі таксама журналістам вэнэсуэльскага тэлебачаньня «teleSUR», паколькі ён зьяўляецца «дзяржаўным прапагандысцкім рэсурсам».
У Амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі ў Канадзе назвалі такія дзеяньні «мэтанакіраваным цкаваньнем

Міністэрства замежных спраў Канады не дапусьціла расейскіх прапагандыстаў з агенцтваў «Спутнік», «РІА-Навіны» і «ТАСС» да асьвятленьня пасяджэньня «Лімская групы» у сталіцы Канады Атаве. Пра гэта паведамляе Ўкраінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва.

Адзначаецца, што на агенцтва «ТАСС» ў Канадзе працуе ўласны карэспандэнт, які мае пастаянную акрэдытацыю пры парлямэнце краіны, але на сустрэчу ў МЗС яго ўсё роўна не дапусьцілі. Акрамя расейцаў, у журналісцкай акрэдытацыі на сустрэчу «Лімская групы» адмовілі таксама журналістам вэнэсуэльскага тэлебачаньня «teleSUR», паколькі ён зьяўляецца «дзяржаўным прапагандысцкім рэсурсам».

У амбасадзе Расейскай Фэдэрацыі ў Канадзе назвалі такія дзеяньні «мэтанакіраваным цкаваньнем».

pravda.com.ua/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт