Logo Polskiego Radia
Print

Летува: Беларусь спрабуе абыйсьці забарону на пастаўку электраэнэргіі БелАЭС

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2019 07:16
Аналіз сытуацыі з БелАЭС апублікаваны на сайце Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі Летувы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакFoto: Wikipedia/Stefan Kühn/CC BY-SA 3.0

Летувіскія спэцслужбы высока ацэньваюць верагоднасьць таго, што Беларусь паспрабуе абыйсьці заканадаўчую забарону Летувы на пастаўку электраэнэргіі, што вырабляецца небясьпечнымі атамнымі станцыямі, да якіх афіцыйны Вільнюс залічае Беларускую АЭС.

Аналіз сытуацыі з БелАЭС апублікаваны на сайце Дэпартамэнта дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ).

«Беларусь хацела б экспартаваць электраэнергію ня толькі ў рэгіён Эўразійскага эканамічнага саюза, але і ў краіны Балтыі», напісана ў дакумэнце.

Аўтары справаздачы адзначылі, што прадстаўнікі Беларусі і дзяржкарпарацыі «Расатам», па чыім праекце і з чыёй дапамогай будуецца БелАЭС (...) імкнуцца паказаць сябе ў выгодным сьвятле перад экспэртамі Групы эўрапейскіх рэгулятараў ў сфэры ядзернай бясьпекі (ENSREG) і Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

«Беларусь перабольшвае кожны станоўчы водгук экспэртаў МАГАТЭ і перамяншае або хавае любую крытыку міжнародных экспэртаў», - адзначаюць летувіскія аналітыкі.

Увод у эксплуатацыю першага энэргаблёка заплянаваны на сьнежань 2019 года, другога - на ліпень 2020 га. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВт⋅ч электраэнэргіі штогод.

Летува зьяўляецца самым актыўным крытыкам БелАЭС.

15 чэрвеня 2017 года летувіскі Сойм прыняў закон аб прызнаньні Беларускай АЭС небясьпечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бясьпекі Летувы, навакольнага асяродзьдзя і грамадзкага здароўя. Раней парлямэнт Летувы прыняў закон, закліканы абмежаваць імпарт электраэнэргіі з Беларусі й Расеі.

naviny.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт