Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія СМІ: Беларусь хоча манэўраў НАТО на сваёй тэрыторыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.02.2019 14:20
У адказ амэрыканскі генэрал Бэн Ходжэс заклікаў польскіх прадпрымальнікаў інвэставаць у Беларусь.
Flaga NATOFlaga NATOnato.int

Папулярны расейскі партал піша, што ўлады ў Менску шукаюць саюзьнікаў на Захадзе.

Lenta.ru, спасылаючыся на некалькі крыніц, напісала, што намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі Алег Краўчанка прапанаваў нядаўна ў Вашынгтоне правесьці на тэрыторыі Беларусі манэўры НАТО.

Краўчанка, маўляў, таксама прасіў амэрыканцаў адправіць у Беларусь спэцыялістаў па сацыяльных сетках і па кантролю ў сеціве. Паводле расейскага парталу, гэтыя прапановы былі агучаныя падчас закрытай сустрэчы ў офісе Atlantic Council у Вашынгтоне, у якім 31 студзеня ўдзельнічаў беларускі дыплямат.

Партал сьцьвярджае, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка канчаткова прыняў рашэньне аб паляпшэньні адносін з Захадам пасьля таго, як Расея адмовілася кампэнсаваць страты Беларусі ў сувязі з падатковым манэўрам Масквы.

Польскі партал rp.pl нагадаў, што ў канцы студзеня падчас прамовы на Вялікай сустрэчы польскіх лідэраў бізнэсу (Wielkiej Gali Liderów Polskiego Biznesu) амэрыканскі генэрал Бэн Ходжэс заклікаў польскіх прадпрымальнікаў інвэставаць у Беларусь. «Калі Беларусь зможа павысіць пачуцьцё самадастатковасьці і незалежнасьці і будзе ў апазыцыі да расейскіх спроб паставіць там свае войскі, то мы можам быць упэўненыя ў бясьпецы Польшчы, Летувы і Латвіі», – сказаў Ходжэс.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт