Logo Polskiego Radia
Print

У палякаў зьменшылася нэгатыўнае стаўленьне да беларусаў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.02.2019 09:03
Беларусам сымпатызуе 31% палякаў.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Польскі фонд «Цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі» 10-17 студзеня 2019 года правёў сацыялягічнае дасьледаваньне — апытаў 928 дарослых жыхароў краіны аб іх стаўленьні да іншых краін і народаў.

Беларусам, украінцам, габрэям і кітайцам сымпатызуюць па 31% рэспандэнтаў.

Адмоўна да беларусаў ставяцца 27%, да кітайцаў — 28%, да габрэяў — 33%, да ўкраінцаў — 41%

Пазытыўнае стаўленьне да расейцаў выказалі 28% апытаных, адмоўнае — 43%.

Апытаньне паказвае, што палякі адчуваюць найбольшую сымпатыю да чэхаў (56%), італьянцаў (55%), славакаў і вугорцаў (53%), амэрыканцаў (51%).

Палова палякаў добразычліва адгукаецца аб ангельцах, аб харватах — 47%, пра ірляндцаў — 46%.

У параўнаньні зь леташнім аналягічным апытаньнем вырасла колькасьць рэспандэнтаў, якія сымпатызуюць чэхам, славакам, беларусам, расейцам, вугорцам і італьянцам.

Працэнт рэспандэнтаў, якія заяўляюць аб нэгатыўным стаўленьні да расейцаў і беларусаў, значна зьнізіўся, — адзначаюць у фондзе «Цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі».

PAP/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт