Logo Polskiego Radia
Print

Польскім настаўнікам павысілі заробкі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.02.2019 15:13
Міністар нацыянальнай адукацыі Польшчы падпісала пастанову аб павелічэньні заработнай платы настаўнікаў.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Міністар нацыянальнай адукацыі Польшчы Анна Залеўская падпісала пастанову аб павелічэньні заработнай платы настаўнікаў. Зьменены мінімальныя стаўкі базавага ўзнагароджаньня.

Органы мясцовага самакіраваньня змогуць пачаць плаціць настаўнікам большы заробак з кампэнсацыяй са студзеня гэтага года.

«Высока ацэньваючы асаблівую ролю і адказнасьць настаўнікаў, мы прымаем шэраг мер па ўмацаваньні прэстыжу гэтай прафэсіі», — заяўляюць у Міністэрстве нацыянальнай адукацыі Польшчы.

Закон аб бюджэце з 1 студзеня 2019 года прадугледжвае павелічэньне сярэдняй заработнай платы настаўнікаў на 5%. Такім чынам, з пачатку гэтага года базавая заработная плата настаўніка з самай высокай кваліфікацыяй складзе 2538 злотых (590 эўра) — для стажора, 3483 злотых (810 эўра) — для сэртыфікаванага пэдагога.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт