Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзянская пэнсія вабіць і пужае

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2019 14:12
Грамадзянская пэнсія для кожнага 1600 злотых ($400) – гэта адзін з асноўных пунктаў праграмы новай партыі «Вясна».
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: pixabay.com

Грамадзянская пэнсія для кожнага 1600 злотых ($400) – гэта адзін з асноўных пунктаў праграмы новай партыі на польскай палітычнай сцэне «Вясна». Гэтая прапанова ўзбудзіла ў краіне шмат спрэчак. Адны лічаць гэта адзіным выхадам, паколькі цяперашняя дзяржаўная сыстэма пэнсійнага страхаваньня неэфэктыўная, і, рана ці позна, абрынецца. Іншыя прагназуюць, што аднолькавая пэнсія для ўсіх, нягледзячы на адпрацаваныя гады і страхавыя ўзносы, ня толькі прывядзе да катастрофы дзяржбюджэту, але і заахвоціць не працаваць.

Аўтар ідэі грамадзянскай пэнсіі, эканаміст і юрыст Дарыюш Стандэрскі прапануе, каб усе, хто будзе атрымліваць больш, чым асноўную пэнсію, плацілі 10% падатак. І гэта будзе галоўная крыніца фінансаваньня грамадзянскай пэнсіі.

«Ажыцьцяўленьне такой сыстэмы было б страшнай несправядлівасьцю», – кажа Ярэмі Мардасевіч з Канфэдэрацыі працадаўцаў Lewiatan. А эканаміст і былы намесьнік прэм'ер-міністра Лешек Бальцэровіч канцэпцыю грамадзянскай пэнсіі называе «прывабным брэдам».

Дзяржаўную пэнсію ўвялі на многа багацейшыя за Польшчу краіны: Канада, Данія і Аўстралія. Але гэта невялікая сума грошай – сёмая частка сярэдняга заробку. У Польшчы, паводле гэтага прынцыпу, яна павінна складаць 600-700 злотых, а не 1600. «Вясна» прапануе, каб грамадзянская пэнсія заўсёды была на ўзроўні 70% мінімальнай зарплаты ў краіне.

Newsweek/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт