Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прызначыць 48 млн злотых на будаўніцтва спартзаляў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 09:11
У Польшчы стартуе ўрадавая праграма „Адкрытыя зоны актыўнасьці”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: dubajjo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча прызначыць 48 млн злотых на будаўніцтва спартзаляў
У Польшчы стартуе ўрадавая праграма „Адкрытыя зоны актыўнасьці”.
Зь сёньняшняга дня муніцыпальныя ўлады, асацыяцыі й фонды могуць падаваць заяўкі наконт атрыманьня сродкаў з урадавай праграмы „Адкрытыя зоны актыўнасьці”. Тэрмін падачы заявак завяршаецца 1 сакавіка. На рэалізацыю праграмы прызначана 49 млн злотых (больш за 11 млн эўра), паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Мэта праграмы - стварэньне агульнадаступных, бясплатных зонаў спорту й адпачынку, асабліва ў тых гарадах і вёсках, у якіх адсутнічае спартыўная інфраструктура.
У рамках ініцыятывы можна ствараць трэнажорныя зоны пад адкрытым небам, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, а таксама зоны адпачынку й гульняў.
Праграма „Адкрытыя зоны актыўнасьці” павінна спрыяць грамадзкай інтэграцыі й стаць месцам асноўнай фізычнай актыўнасьці для дзяцей, дарослых і пажылых людзей.
Вынікі дасьледаваньняў, праведзеных па даручэньні Міністэрства спорту, паказваюць, што палякі хочуць новых сучасных спартыўных аб’ектаў, асабліва непадалёк ад месца свайго пражываньня.
„Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў 2018 годзе ў рамках прыёму заявак былі падпісаныя дамовы на датацыі да будаўніцтва 1,5 тысячы „Адкрытых зонаў актыўнасьці” ў Польшчы.
аз

Муніцыпальныя ўлады, асацыяцыі й фонды могуць падаваць заяўкі на атрыманьне сродкаў з урадавай праграмы „Адкрытыя зоны актыўнасьці”. Тэрмін падачы заявак завяршаецца 1 сакавіка. На рэалізацыю праграмы прызначана 49 млн злотых (больш за 11 млн эўра), паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Мэта праграмы - стварэньне агульнадаступных, бясплатных зонаў спорту й адпачынку, асабліва ў тых гарадах і вёсках, дзе адсутнічае спартыўная інфраструктура.

У рамках ініцыятывы можна ствараць трэнажорныя зоны пад адкрытым небам, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, а таксама зоны адпачынку й гульняў.
Праграма „Адкрытыя зоны актыўнасьці” павінна спрыяць грамадзкай інтэграцыі й стаць месцам асноўнай фізычнай актыўнасьці для дзяцей, дарослых і пажылых людзей.

Вынікі дасьледаваньняў, праведзеных па даручэньні Міністэрства спорту, паказваюць, што палякі хочуць новых сучасных спартыўных аб’ектаў, асабліва недалёка ад месца свайго пражываньня.

Dziennik Gazeta Prawna” нагадвае, што ў 2018 годзе ў рамках прыёму заявак былі падпісаныя дамовы па датацыі будаўніцтва 1,5 тысячы „Адкрытых зонаў актыўнасьці” ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт