Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся суд над Марынай Золатавай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.02.2019 10:01
За працэсам рэдактара tut.by назіраюць шматлікія журналісты, грамадзкія актывісты, палітыкі й дыпляматы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Пачаўся суд над Марынай Золатавай
За працэсам рэдактара tut.by назіраюць шматлікія журналісты, грамадзкія актывісты, палітыкі й дыпляматы.
Суд Заводзкага раёна Менска 12 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы галоўнага рэдактара партала tut.by Марыны Золатавай.
З-за шырокага грамадзкага рэзанансу справы, працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна Менска, дзе больш прасторныя памяшканьні.
Старшынюе ў судзе Аляксандр Петраш. Абвінавачваньне прадстаўляе старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юлія Харчэйкіна.
За працэсам назіраюць шматлікія журналісты, грамадзкія актывісты, палітыкі, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, дыпляматычных місій ЗША, Францыі й іншых краін. Марыну Золатаву сустрэлі працяглымі аплядысмэнтамі.
Галоўны рэдактар tut.by абвінавачваецца па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасьць службовай асобы). Артыкул прадугледжвае такія санкцыі, як штраф, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў, а таксама пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Марына Золатава - адзіны фігурант так званай справы БелТА, які дайшоў да суда. Нагодай для распачынаньня крымінальнай справы стаў зварот гендырэктара дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА Ірыны Акуловіч у праваахоўныя органы з-за збояў пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія падаваліся названым прадпрыемствам аднаму зь яго заказчыкаў.
З 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнага партала tut.by, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобыскі. Акрамя Золатавай былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына й міжнародны аглядальнік інфармагенцтва Тацьцяна Каравянкова, уласны карэспандэнт „Нямецкай хвалі” Паўлюк Быкоўскі й рэдактар інтэрнэт-сайта газэты „Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў. Яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Першапачаткова па „справе БелТА” праходзілі 15 фігурантаў — рэдактараў і журналістаў розных СМІ. Усе яны, у тым ліку першапачаткова й Золатава, абвінавачваліся ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК). Аднак, як высьветліла сьледзтва, галоўны рэдактар tut.by не ажыцьцяўляла доступ да платных матэрыялаў БелТА, у выніку ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне на больш цяжкі артыкул.
У канцы лістапада 14 фігурантаў справы былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай згодна з 86-м артыкулам КК. Акрамя штрафаў у 30 базавых велічынь (735 рублёў) яны пакрылі выстаўленую шкоду, сумы якой вар’іраваліся ад 3 тыс. да 17 тыс. рублёў.
СК двойчы адмовіў Золатавай у задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу. Спроба абскардзіць гэтыя адмовы ў Генпракуратуры на была пасьпяховай — пракуратура прыйшла да высновы, што абвінавачваньне галоўнаму рэдактару tut.by выстаўленае абгрунтавана й пацьвярджаецца сукупнасьцю сабраных доказаў.
Эўразьвяз, Рада Эўропы, ЗША й міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку журналістаў, якія праходзяць па „справе БелТА”.
belapan.by/аз

Суд Заводзкага раёна Менска 12 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы галоўнага рэдактара партала tut.by Марыны Золатавай.

З-за шырокага грамадзкага рэзанансу справы, працэс праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна Менска, дзе больш прасторныя памяшканьні.Старшынюе ў судзе Аляксандр Петраш. Абвінавачваньне прадстаўляе старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юлія Харчэйкіна.

За працэсам назіраюць шматлікія журналісты, грамадзкія актывісты, палітыкі, прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў, дыпляматычных місій ЗША, Францыі й іншых краін. Марыну Золатаву сустрэлі працяглымі аплядысмэнтамі.

Галоўны рэдактар tut.by абвінавачваецца па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасьць службовай асобы). Артыкул прадугледжвае такія санкцыі, як штраф, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады або займацца дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў, а таксама пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.

Марына Золатава - адзіны фігурант так званай справы БелТА, які дайшоў да суда. Нагодай для распачынаньня крымінальнай справы стаў зварот гендырэктара дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА Ірыны Акуловіч у праваахоўныя органы з-за збояў пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія падаваліся названым прадпрыемствам аднаму зь яго заказчыкаў.

З 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнага партала tut.by, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобыскі. Акрамя Золатавай былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына й міжнародны аглядальнік інфармагенцтва Тацьцяна Каравянкова, уласны карэспандэнт „Нямецкай хвалі” Паўлюк Быкоўскі й рэдактар інтэрнэт-сайта газэты „Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў. Яны правялі па некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Першапачаткова па „справе БелТА” праходзілі 15 фігурантаў — рэдактараў і журналістаў розных СМІ. Усе яны, у тым ліку першапачаткова й Золатава, абвінавачваліся ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК). Аднак, як высьветліла сьледзтва, галоўны рэдактар tut.by не ажыцьцяўляла доступ да платных матэрыялаў БелТА, у выніку ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне на больш цяжкі артыкул.

У канцы лістапада 14 фігурантаў справы былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай згодна з 86-м артыкулам КК. Акрамя штрафаў у 30 базавых велічынь (735 рублёў) яны пакрылі выстаўленую шкоду, сумы якой вар’іраваліся ад 3 тыс. да 17 тыс. рублёў.

СК двойчы адмовіў Золатавай у задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу. Спроба абскардзіць гэтыя адмовы ў Генпракуратуры на была пасьпяховай — пракуратура прыйшла да высновы, што абвінавачваньне галоўнаму рэдактару tut.by выстаўленае абгрунтавана й пацьвярджаецца сукупнасьцю сабраных доказаў.

Эўразьвяз, Рада Эўропы, ЗША й міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выступілі ў падтрымку журналістаў, якія праходзяць па „справе БелТА”.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт