Logo Polskiego Radia
Print

У Менску працягваецца суд над галоўным рэдактарам tut.by

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2019 10:01
Суд над Марынай Золатавай пачаўся 12 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы.
Марына ЗолатаваМарына ЗолатаваPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Менску працягваецца суд над галоўным рэдактарам tut.by
Суд над Марынай Золатавай пачаўся 12 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы.
Суд Заводскага раёна Менска раніцай 13 лютага аднавіў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да галоўнага рэдактара сеткавага выданьня tut.by Марыны Золатавай, якая абвінавачваецца ў бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).
Працэс пад старшынствам судзьдзі Аляксандра Петраша пачаўся 12 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы, дзе больш прасторныя памяшканьні. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юлія Харчэйкіна. Таксама ў працэсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадзянскіх істцоў — адвакаты Ляскоўскі й Панкоў прадстаўляюць інтарэсы РУП „БелТА”, адвакат Шпілеўскі — выдавецкага дома „Беларусь сегодня”.
Абвінавачваньне сьцьвярджае, што з пачатку 2017-га й да сярэдзіны 2018 году Золатава як службовая асоба не прыняла належных мер, ведаючы пра тое, што яе падначаленыя па чужых паролях неправамерна заходзяць у сыстэму з платным кантэнтам дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Тым самым, паводле абвінавачаньня, яна „патурала злачынству” па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі).
Золатава сваёй віны не прызнала. Яна адмовілася даваць паказаньні раней, чым будуць дапытаныя сьведкі па справе.
У першы дзень працэсу ў судзе дапыталі чатырох сьведкаў — супрацоўнікаў БелТА. Суд таксама азнаёміўся з часткай пісьмовых матэрыялаў справы.
Сёньня на працэсе плянуецца дапытаць былога генэральнага дырэктара БелТА Дзьмітрыя Жука, цяперашняга галоўнага рэдактара газэты „СБ. Беларусь сегодня”.
Марына Золатава — адзіны фігурант „справы БелТА”, які дайшоў да суда.
Першапачаткова па „справе БелТА” праходзілі 15 фігурантаў — рэдактараў і журналістаў розных СМІ.
Усе яны, у тым ліку першапачаткова й Золатава, абвінавачваліся ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК). Аднак, як высьветліла сьледзтва, галоўны рэдактар tut.by не ажыцьцяўляла доступ да платных матэрыялаў БелТА, у выніку ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне на больш цяжкі артыкул.
У канцы лістапада 14 фігурантаў справы былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай.
belapan.by/аз

Суд Заводскага раёна Менска раніцай 13 лютага аднавіў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да галоўнага рэдактара сеткавага выданьня tut.by Марыны Золатавай, якая абвінавачваецца ў бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).

Працэс пад старшынствам судзьдзі Аляксандра Петраша пачаўся 12 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна сталіцы, дзе больш прасторныя памяшканьні. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы пракурор аддзела Генпракуратуры Юлія Харчэйкіна. Таксама ў працэсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадзянскіх істцоў — адвакаты Ляскоўскі й Панкоў прадстаўляюць інтарэсы РУП „БелТА”, адвакат Шпілеўскі — выдавецкага дома „Беларусь сегодня”.

Абвінавачваньне сьцьвярджае, што з пачатку 2017-га й да сярэдзіны 2018 году Золатава як службовая асоба не прыняла належных мер, ведаючы пра тое, што яе падначаленыя па чужых паролях неправамерна заходзяць у сыстэму з платным кантэнтам дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Тым самым, паводле абвінавачаньня, яна „патурала злачынству” па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі).

Золатава сваёй віны не прызнала. Яна адмовілася даваць паказаньні раней, чым будуць дапытаныя сьведкі па справе.

У першы дзень працэсу ў судзе дапыталі чатырох сьведкаў — супрацоўнікаў БелТА. Суд таксама азнаёміўся з часткай пісьмовых матэрыялаў справы.

Сёньня на працэсе плянуецца дапытаць былога генэральнага дырэктара БелТА Дзьмітрыя Жука, цяперашняга галоўнага рэдактара газэты „СБ. Беларусь сегодня”.
Марына Золатава — адзіны фігурант „справы БелТА”, які дайшоў да суда. Першапачаткова па „справе БелТА” праходзілі 15 фігурантаў — рэдактараў і журналістаў розных СМІ.

Усе яны, у тым ліку першапачаткова й Золатава, абвінавачваліся ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК). Аднак, як высьветліла сьледзтва, галоўны рэдактар tut.by не ажыцьцяўляла доступ да платных матэрыялаў БелТА, у выніку ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне на больш цяжкі артыкул.

У канцы лістапада 14 фігурантаў справы былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт