Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ разглядае санкцыі супраць Расеі за інцыдэнт у Азоўскім моры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2019 10:11
Пакуль гаворка ідзе пра пра ўнясеньне ў чорны сьпіс Эўразьвязу 12 прозьвішчаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Эўразьвяз увядзе санкцыі супраць Расеі за захоп украінскіх караблёў у Азоўскім моры. Паводле карэспандэнта грамадзкага Польскага радыё ў Брусэлі, пакуль гаворка ідзе пра пра ўнясеньне ў чорны сьпіс ЭЗ 12 прозьвішчаў. Аднак гэтая колькасьць можа памяняцца.

Пра магчымыя санкцыі паведаміла газэта „Financial Times”, але без падрабязнасьцяў. Рашэньне зьвязанае з падзеямі, якія адбыліся ў лістападзе мінулага году ў Керчанскім праліве, калі расейскія караблі берагавой аховы адкрылі агонь і захапілі два ўкраінскія браняваныя катары й адзін буксір, а пазьней затрымалі 24 маракоў.

Унясеньне ў чорны сьпісе будзе азначаць забарону на ўезд у Эўразьвяз і замарожаньне актываў у Эўропе.

Група з 10 краін, у тым ліку Польшчу, заклікалі да ўвядзеньня санкцыяў супраць Расеі яшчэ ў сьнежні мінулага году, але тады ня ўсе краіны-члены падтрымалі гэтую прапанову. У тым ліку, супраць былі, між іншым, Францыя, Нямеччына, Італія, Грэцыя, а таксама Вугоршчына.

Аднак пазыцыя праціўнікаў санкцыяў пачала мяняцца, калі аказалася, што Расея ігнаруе заклікі да супрацоўніцтва, вызваленьня маракоў і вяртаньня Ўкраіне захопленых караблёў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт