Logo Polskiego Radia
Print

Польшча завяршае размовы з ЗША пра вайсковую базу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.02.2019 13:11
“Мы блізкія посьпеху”, зазначыў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.
Foto: EPA/MSC/GUELLAND Dostawca: PAP/EPA

Польскія ўлады актывізуюць размовы з урадам ЗША пра сталую вайсковую прысутнасьць амэрыканскай арміі на сваёй тэрыторыі. Ідзецца пра базу, якую называюць “Форт Трамп”

“Я пазытыўна гляджу на справу”, так пракамэнтаваў тэму сталай вайсковай базы ЗША ў Польшчы польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.

У Мюнхэне, падчас міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы, Марыюш Блашчак размаўляў пра гэта з кангрэсмэнамі з сэнацкага камітэту па справах абароны.

Польскі міністар зазначыў, што ў Кангрэсе ЗША ёсьць разуменьне для гэтай ідэі, і дадаў, што перамовы знаходзяцца на фінальнай стадыі. «Мы гаворым пра дэталі, на мой погляд, мы блізкія, каб дасягнуць посьпех. Я не хачу называць нейкую дату, кажучы, калі гэты працэс будзе завершаны«, – зазначыў міністар.

Ужо некалькі год польскія ўлады прыкладаюць шмат намаганьняў, каб у Польшчы зьявілася пастаянная ваенная база амэрыканскіх войск. Размовы паскорыліся пасьля таго, як амэрыканскім прэзыдэнтам стаў Дональд Трамп.

На днях, падчас сустрэчы з віцэ-прэзыдэнтам ЗША прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе вядома рашэньне Вашынгтона наконт базы пад назвай «Форт Трамп».

У сакавіку спэцыялісты з Пэнтагону прадставяць дэталёвы аналіз гэтай ідэі ў амэрыканскім Кангрэсе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт