Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве выбіраюць прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 14:12
Упершыню ў гісторыі краіны датэрміновае галасаваньне адбываецца на працягу пяці дзён.
У Летуве выбіраюць прэзыдэнта.У Летуве выбіраюць прэзыдэнта.PAP/EPA/Valda Kalnina

У Летуве выбіраюць прэзыдэнта
У Летуве пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта.
Сёньня ў Летуве пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта й двух рэфэрэндумах, якія адбудуцца ў бліжэйшую нядзелю. За галоўную пасаду ў краіне змагаецца таксама паляк зь Віленшчыны.
Упершыню ў гісторыі краіны датэрміновае галасаваньне адбываецца на працягу пяці дзён і скончыцца толькі ў пятніцу.
Летувісы выбіраюць новага прэзыдэнта дзяржавы, а таксама ўдзельнічаць у рэфэрэндумах аб падвойным грамадзянстве й скарачэньні колькасьці дэпутатаў Сэйма з цяперашніх 141 да 121.
Зь серады па пятніцу грамадзяне Летувы змогуць галасаваць таксама па пошце. Упершыню падчас гэтых выбараў бюлетэні маюць розныя колеры, а дзякуючы адмысловай накладцы з са шрыфтам Брайля, прагаласаваць змогуць таксама невідушчыя асобы.
На пасаду прэзыдэнта Летувы балятуюцца дзевяць кандыдатаў, у тым ліку Вальдэмар Тамашэўскі ад „Выбарчай акцыі палякаў Летувы- Зьвязу хрысьціянскіх сем’яў”.
Тым ня менш, паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, найбольшы шанец на перамогу маюць эканаміст Гітанас Наўседа, кансэрватар Інгрыда Шыманіце й цяперашні прэм'ер-міністар Саўлюс Сквярняліс.
Нагадаем, прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ, якая займае галоўную пасаду ў дзяржаве ўжо другі тэрмін, у адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам не можа трэці раз балятавацца на выбарах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт