Logo Polskiego Radia
Print

Старт „Паўночнага патоку”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2011 12:05
У нямецкім горадзе Любмін прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль адчыняюць сёньня газаправод „Паўночны паток”.

/

У нямецкім горадзе Любмін прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль адчыняюць сёньня газаправод „Паўночны паток”. Такім чынам расейскі газ паплыве ў эўрапейскую газавую сыстэму. У верасьні падобная ўрачыстасьць адбылася ў расейскім порце Выбарг. Тады ў прысутнасьці Ўладзіміра Пуціна пачалося запампоўваньне Паўночнага газаправоду блакітным палівам.

„Паўночны паток” – супольны праект Масквы й Бэрліна. Труба, пракладзена па дне Балтыйскага мора спалучае расейскі Выбарг і нямецкі Любмін. Запуск трубы для Газпрому дае магчымасьць памалу адмаўляцца ад паставак газу на Захад транзытам праз Польшчу, Беларусь і Ўкраіну. „Паўночны паток” складаецца з двух трубаправодаў. Па першым блакітнае паліва ўжо пастаўляецца. Плянуецца, што другая нітка будзе гатовая у красавіку будучага году.

Агульна па абодвух трубах у Заходнюю Эўропу плянуецца пастаўляць 55 мільярдаў кубамэтраў у год.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт