Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцу Саньнікава выключылі з калегіі адвакатаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.03.2012 13:32
Андрэй Варвашэвіч – ўжо другі адвакат, якому забаранілі працаваць за абарону А. Саньнікава.

Фота:
Фота: euroradio.fm

Абаронцу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Андрэя Варвашэвіча выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН

Па словах абаронцы, яго выключылі "за ўчынак несумяшчальны са званьнем адваката". Андрэй Варвашэвіч мае намер абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе. Ад далейшых каментароў Варвашэвіч адмовіўся.

Паводле беларускага заканадаўства, Мінюст можа пазбавіць юрыста ліцэнзіі, калі той быў выключаны з калегіі адвакатаў.

Андрэй Варвашэвіч – ужо другі адвакат, якога выключылі з калегіі за абарону Андрэя Саньнікава. У 2011 годзе быў пазбаўлены ліцэнзіі вядомы адвакат Павал Сапелка.

БелаПАН/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт