Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ня хоча быць другой Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.04.2012 13:44
Мэрыя Варшавы ацэнзуравала плякаты канцэрту “Салідарныя зь Беларусьсю”.

/

У нядзелю ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю. На ім выступяць польскія й беларускія зоркі. Плякаты з рэклямай імпрэзы вісяць па ўсім горадзе, але на кожным зь іх бачны заклеены паперай фрагмэнт з надпісам "Solidarni z", паведамляе Gazeta Wyborcza.

Першапачаткова на плякаце быў надпіс: “22 красавіка Польшча будзе другой Беларусьсю”. Мэрыя Варшавы, якая зьяўляецца адным са спонсараў канцэрту, не пагадзілася, каб плякаты з такім надпісам рэклямавалі імпрэзу. Тады чальцы ініцыятывы “Wolna Białoruś” зрабілі наклейкі з надпісам “solidarna z”, каб заклеіць непажаданае слова “drugą”.

Аўтары плякату кажуць, што сваёй ідэяй хацелі паказаць палякам, што дыктатура гэта не прыдумка, а рэальнасьць, якая існуе за польскай мяжой. Апрача таго, свой творчы палёт яны матывуюць прыездам беларускіх зорак, прыстунасьць якіх зробіць Варшаву другой Беларусьсю.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт