Logo Polskiego Radia
Print

РЭЗАЛЮЦЫЯ Чарнобыльскага шляху-2012

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.04.2012 12:38
Да 26-годдзя Чарнобыльскай радыяцыйнай катастрофы. СПЫНІМ ЯДЗЕРНЫ ГЕНАЦЫД БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

źr.
źr. mfront.net

Больш за чвэрць стагоддзя таму назад адбылася страшная Чарнобыльская радыяцыйная катастрофа. Беларусь у найбольшай ступені пацярпела ад гэтай аварыі, яе наступствы будуць з'яўляцца прычынай хваробы і смерці беларусаў дзясяткі і нават тысячы гадоў. Аднак кіраўніцтва нашай краіны сёння аб'яўляе аб пераадоленні наступстваў Чарнобыля і хавае рэальную карціну. Жыхары Беларусі не могуць атрымаць дакладнай інфармацыі аб забруджанасці зямель і прадуктаў харчавання, а таксама сваіх арганізмаў чарнобыльскімі радыёнуклідамі. Беларуская дзяржава фактычна цалкам пазбавіла сваіх пацярпелых ад Чарнобыля грамадзян сацыяльнай абароны, а таксама не пытаючыся іх згоды, прыняло рашэнні аб вяртанні забруджаных радыенуклідамі зямель у абарот, і разгарнула будаўніцтва АЭС у курортнай зоне Беларусі. Другога і трэцяга Чарнобыля Беларусь і яе Народ не вытрымаюць!

Мы, удзельнікі мітынгу “Чарнобыльскі шлях” 26 красавіка 2012 года, патрабуем ад кіраўніцтва краіны:

1. Аднавіць дзеянне закона “Аб сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”, прынятага ў 1991 годзе, а таксама прыняць рэальныя меры па яго ажыццяўленню.

2. Спыніць выкарыстанне забруджаных чарнобыльскімі радыенуклідамі зямель, прадуктаў вытворчасці і харчавання. Забяспечыць магчымасці для перасялення людзей з забруджаных тэрыторый.

3. Адмяніць ўсе рашэнні па будаўніцтве Астравецкай АЭС, а таксама звязаныя з гэтым пагадненні з Расеяй, як недэмакратычныя, антыканстытуцыйныя, якія парушаюць экалагічныя правы грамадзян Беларусі і міжнародныя экалагічныя канвенцыі, якія супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны.

4. Адкрыць магчымасці грамадскасці для ўплыву на прыняцце экалагічна, эканамічна і сацыяльна-значных рашэнняў. Правесці дэмакратычныя пераўтварэнні сістэмы выканаўчай і заканадаўчай улады.

5. Вызваліць усіх палітвязняў і аднавіць іх ва ўсіх грамадзянскіх правах

6. Забяспечыць свабодную дзейнасць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, забяспечыць свабоду правядзення сходаў і дэманстрацый.

7. Правесці свабодныя і празрыстыя выбары прэзідэнта і парламента з удзелам усіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Забяспечыць адкрыты і незалежны падлік галасоў.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт