Logo Polskiego Radia
Print

Польскія гарады не прыцягваюць інвэстараў праз інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.07.2016 16:01
  • Польскія гарады.mp3
Афіцыйныя сайты польскіх гарадоў мала прывабныя для замежных інвэстараў.
Bild: commons.wikimedia.org/Tadeusz Rudzki

Польскія гарады недастаткова выкарыстоўваюць інтэрнэт дзеля прасоўваньня сваіх эканамічных інтарэсаў. Сярод 32 польскіх гарадоў, якія браліся пад увагу, амаль траціна прадстаўляе свае моцныя бакі выключна на польскай мове.

„Толькі некалькі гарадоў прапануюць свае афіцыйныя сайты на больш чым адной замежнай мове”, - кажа Віктар Доктар (Wiktor Doktor), старшыня Фонду „Pro Progressio”.

„Ангельская мова сапраўды папулярная, але зьмест старонак - мала багаты. Другая папулярная мова - нямецкая. Аднак старонкі на ёй яшчэ бяднейшыя па зьмесьце. Існуюць таксама вэрсіі сайтаў на ўкраінскай, францускай, расейскай, а нават кітайскай і арабскай мовах, але і ў іх выпадку зьмест зводзіцца да простай інфармацыі пра горад”, - кажа Віктар Доктар.

Рэкардзістам зьяўляецца горад Бельска-Бяла (Bielsko-Biała), афіцыйны сайт якога мае сем моўных вэрсій, але большая частка інфармацыі не датычыць эканомікі.

Паводле экспэрта, нават на тых старонках, якія маюць закладку „invest in”, ёсьць шмат памылак.

„На іх няма інфармацыі, якая карысная для інвэстараў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра дадзеныя адносна наяўных чалавечых рэсурсаў, інвэстыцыйных пляцовак, прапанаваных офісных памяшканьняў або падтрымкі, якую можна атрымаць ад горада, каб пачаць свой бізнэс”, - падсумоўвае старшыня Фонду „Pro Progressio”.

Паводле яго, на старонках адсутнічае інфармацыя пра кантакт з асобамі, адказнымі за абслугоўваньне магчымых інвэстараў. Найгорш, калі гаворка ідзе пра прасоўваньне эканамічных козыраў гораду, паводле экспэрта, выпала Варшава. У сваю чаргу даволі добра Люблін і Аполе.

Больш на гэтую й іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным сайце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт