Logo Polskiego Radia
Print

Рынак працы ў Польшчы становіцца больш карысным для працаўнікоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2017 14:36
  • Hannover Messe.mp3
Аднак, паводле экспэртаў, шмат паказчыкаў уплывае на яго выразную рэгіяналізацыю.
Photo: Jeremy Segrott/flickr.com/Commercial use allowed

Рынак працы ў Польшчы становіцца больш карысным для працаўнікоў
Аднак, паводле экспэртаў, шмат паказчыкаў уплывае на яго выразную рэгіяналізацыю.
Сытуацыя на рынку працы ў Польшчы ўсё больш спрыяе працаўніком. Многія працадаўцы кажуць пра складанасьці з пошукам патрэбных супрацоўнікаў. Аднак, як падкрэсьлівае экспэрт рынку працы Лукаш Камуда (Łukasz Komuda), Польшча валодае велізарным патэнцыялам рабочых.
Лукаш Камуда : У службах занятасьці ў Польшчы зарэгістраваныя каля 1 млн 300 тысяч беспрацоўных. Апрача таго, паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у Польшчы эканамічна неактыўнымі лічацца каля 950 тысяч чалавек. Да гэтага трэба дадаць каля мільёна людзей з абмежаванымі магчымасьцямі й паўмільёна студэнтаў, якія маглі б ужо цяпер увайсьці на рынак працы. Так што рэзэрвы працаўнікоў у нас вялікія.
Паводле экспэрта, цяжкасьці з пошукам супрацоўнікаў вынікаюць перш за ўсё з сытуацыі на лякальным рынку працы. Нават, калі недзе не хапае працоўных рук, то ўзьнікае праблема з мабільнасьцю палякаў. Пераезд з усёй сям’ёй азначае буйныя кошты арэнды або куплі новай кватэры ці дому.
Яшчэ адна праблема - адсутнасьць таннага транспарту, якім можна даехаць на месца працы. Экспэрт нагадвае, што, напрыклад, японцы могуць кожны дзень падарожнічаць да месца працы нават 250 кілямэтраў, паколькі маюць высокахуткасную чыгунку й яны могуць сабе дазволіць купіць білеты. У Польшчы гэта нерэальна. Між іншым таму лякальныя рынкі працы ў краіне моцна рэгіяналізаваныя.
Апрача таго, Лукаш Камуда адзначае, што некаторыя працадаўцы, нават калі выпрацуюць буйныя даходы, то неахвотна дзеляцца імі з працаўнікамі шляхам павышэньня зарплатаў.
аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт