Logo Polskiego Radia
Print

Курган Касьцюшкі - неад'емная частка панарамы Кракава

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 15:17
  • Курган Касьцюшкі.mp3
Сымбалічная магіла зьяўляецца данінай памяці нацыянальнаму герою Польшчы.
Photo:Mach240390 - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY 3.0Photo:Mach240390 - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY 3.0Photo:Mach240390 - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY 3.0

Курган Касьцюшкі - неад'емная частка панарамы Кракава (ФОТА)
Сымбалічная магіла зьяўляецца дарам польскага народу для нацыянальнага героя.
Курган Касьцюшкі, самы вядомы ў Польшчы курган, разьмяшчаецца на ўзгорку сьвятой Браніславы ў Кракаве. Сымбалічная магіла зьяўляецца дарам польскага народу нацыянальнаму герою - Тадэвушу Касьцюшцы.
Праца па яго пабудове працягвалася тры гады: пачалася 16 кастрычніка 1820 году й скончылася 25 кастрычніка 1823 году. Вышыня кургана складае 34 мэтры, дыямэтар - 80 мэтраў.
Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка (1746-1817) нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Марачоўшчыне ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва, а памёр 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі. Ён быў палітычным дзеячам і вайсковым Рэчы Паспалітай, кіраўніком паўстаньня 1794 году, удзельнікам Вайны за незалежнасьць ЗША. Тадэвуш Касьцюшка зьяўляецца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы й ЗША. Касьцюшкоўскае паўстаньне стала адным з самых важных польскіх узброеных выступленьняў супраць захопнікам.
Калі 23 чэрвеня 1918 году астанкі Тадэвуш Касьцюшкі былі прывезеныя са Швайцарыі й зьмешчаныя ў крыпце сьвятога Леанарда на Вавэлі, палякі сталі задумоўвацца пра тое, якім чынам найбольш годна ўшанаваць памяць аб нацыянальным героі.
Канчаткова было вырашана стварыць курган, падобны да існуючага ўжо ў Кракаве кургана Крака - легендарнага заснавальніка горада. Аднак гэтая ідэя не ўсім спадабалася. Яшчэ да пачатку будаўніцтва паявіліся пратэсты праціўнікаў, якія лічылі, што Касьцюшку лепш было б ушанаваць помнікам.
Канчаткова, пасьля доўгіх перамоваў манахіні норбэртанкі пагадзіліся аддаць зямельны ўчастак для гэтага праекту.
Будаўніцтва кургана на ўзгорку сьвятой Браніславы пачалося ў трэцюю гадавіну сьмерці генэрала Касьцюшкі. На курган была прывезеная зямля з месцаў, дзе праходзілі баі Касьцюшкоўскага паўстаньня, то бок з Рацлавіцаў і Мацеёвіцаў, а таксама зь месцаў, у якіх Касьцюшка змагаўся за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі. На вяршыні кургана быў зьмешчаны гранітны валун з польскіх гораў Татраў.
Будаўніцтва манумэнтальнага ўзвышша завяршылася 25 кастрычніка 1823 году. З гэтага часу ён зьяўляецца сымбалем незалежнасьці й свабоды ў Польшчы.
Курган Касьцюшкі ў Кракаве можна наведваць па сёньняшні дзень, але некалькі разоў яму пагражала поўнае зьнішчэньне. Упершыню ў 1853 годзе, калі аўстрыйскія акупанты хацелі зьнесьці курган і на яго месцы пабудаваць крэпасьць. Пазьней, у 1941 годзе ён не спадабаўся гітлераўскаму губэрнатару Гансу Франку, які не хацеў у Кракаве бачыць сымбаля польскай культуры й гісторыі. У апошні раз курган быў моцна пашкоджаны ў выніку магутных ліўняў у 1997 годзе.
Цяпер, у згоднай ацэнцы экспэртаў, курган Касьцюшкі зьяўляецца ўпрыгожаньнем і адным з сымбаляў Кракава. Зь яго вяршыні можна палюбавацца панарамай горада, краявідам зялёнага раёну Блоне (Błonie) і гістарычным замкам на ўзвышшы Вавэль. Побач з курганам разьмяшчаецца Музэй Тадэвуша Касьцюшкі. Адтуль падчас прыгожага надвор’я можна пабачыць горы Татры, якія разьмешчаны ў 100 кілямэтрах ад Кракава.
Варта дадаць, што апрача кургана Касьцюшкі на дадзены момант у Кракаве разьмяшчаецца яшчэ чатыры іншыя курганы. Найстарэйшымі зьяўляюцца курган Крака й курган Ванды. Курган Касьцюшкі нашмат маладзейшы, хоць і найбольш папулярны. Усё ж большым за яго зьяўляецца курган Юзэфа Пілсудскага. У сваю чаргу самы маладзейшы з кракаўскіх курганоў зьяўляецца курган Яна Паўла ІІ.
polskieradio.pl/pl.wikipedia.org.pl/az

Курган Касьцюшкі, самы вядомы ў Польшчы курган, разьмяшчаецца на ўзгорку сьвятой Браніславы ў Кракаве. Сымбалічная магіла зьяўляецца дарам польскага народу нацыянальнаму герою - Тадэвушу Касьцюшку.

Праца па яго пабудове працягвалася тры гады: пачалася 16 кастрычніка 1820 году й скончылася 25 кастрычніка 1823 году. Вышыня кургана складае 34 мэтры, дыямэтар - 80 мэтраў.

Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка (1746-1817) нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Марачоўшчыне ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва, а памёр 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі. Ён быў палітычным дзеячам і вайсковым Рэчы Паспалітай, кіраўніком паўстаньня 1794 году, удзельнікам Вайны за незалежнасьць ЗША. Тадэвуш Касьцюшка зьяўляецца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы й ЗША. Паўстаньне Касьцюшкі стала адным з самых важных узброеных выступленьняў палякаў супраць захопнікаў.

Photo:
Photo: Author Unknownw/ pl/wikipedia.org/public domain

Калі 23 чэрвеня 1918 году парэшткі Тадэвушa Касьцюшкі былі прывезеныя са Швэйцарыі й зьмешчаныя ў крыпце сьвятога Леанарда на Вавэлі, палякі сталі задумвацца пра тое, якім чынам ўшанаваць памяць аб нацыянальным героі.

Канчаткова было вырашана стварыць курган, падобны да існуючага ўжо ў Кракаве кургана Крака - легендарнага заснавальніка горада. Аднак гэтая ідэя не ўсім спадабалася. Яшчэ да пачатку будаўніцтва ўзьнікалі пратэсты праціўнікаў, якія лічылі, што Касьцюшку лепш было б ушанаваць помнікам.

Канчаткова, пасьля доўгіх перамоваў манахіні нарбэртанкі пагадзіліся аддаць зямельны ўчастак для гэтага праекту.

Photo:Simon
Photo:Simon Schoeters/flickr.com/Commercial use allowed

Будаўніцтва кургана на ўзгорку сьвятой Браніславы пачалося ў трэцюю гадавіну сьмерці генэрала Касьцюшкі. На курган была прывезеная зямля з месцаў, дзе праходзілі баі славутага паўстаньня, то бок з Рацлавіцаў і Мацяёвіцаў, а таксама зь месцаў, у якіх Касьцюшка змагаўся за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі. На вяршыні кургана быў зьмешчаны гранітны валун з польскіх гораў Татраў.

Будаўніцтва манумэнтальнага ўзвышша завяршылася 25 кастрычніка 1823 году. З гэтага часу ён зьяўляецца сымбалем незалежнасьці й свабоды Польшчы.
Курган Касьцюшкі ў Кракаве можна наведваць па сёньняшні дзень, але некалькі разоў яму пагражала поўнае зьнішчэньне. Упершыню ў 1853 годзе, калі аўстрыйскія акупанты хацелі зрыць курган, а на яго месцы пабудаваць крэпасьць.

Пазьней, у 1941 годзе ён не спадабаўся гітлераўскаму губэрнатару Гансу Франку, які не хацеў у Кракаве бачыць сымбаляў польскай культуры й гісторыі. У апошні раз курган быў моцна пашкоджаны ў выніку магутных ліўняў у 1997 годзе.

Photo:Wizzard
Photo:Wizzard - Praca własna/pl.wikipedia.org//Domena publiczna

Цяпер курган Касьцюшкі зьяўляецца ўпрыгожаньнем і адным з сымбаляў Кракава. Зь яго вяршыні можна палюбавацца панарамай горада, краявідам зялёнага раёну Блоне (Błonie) і гістарычным замкам на пагорку Вавэль. Побач з курганам разьмяшчаецца Музэй Тадэвуша Касьцюшкі. Адтуль у яснае надвор'е можна ўбачыць горы Татры, якія знаходзяцца ў 100 кілямэтрах ад Кракава.

Photo:
Photo: User:Szczebrzeszynski/Yaros/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Варта дадаць, што апрача кургана Касьцюшкі на дадзены момант у Кракаве разьмяшчаецца яшчэ чатыры іншыя курганы. Найстарэйшымі зьяўляюцца курган Крака й курган Ванды. Курган Касьцюшкі нашмат маладзейшы, хоць і найбольш папулярны. Вышэйшым за яго зьяўляецца курган Юзэфа Пілсудскага. У сваю чаргу, самым маладым з кракаўскіх курганоў зьяўляецца курган Яна Паўла ІІ.

polskieradio.pl/pl.wikipedia.org.pl/az

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт