Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўская камэрная опэра можа пераехаць у Лазенкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.06.2017 15:49
  • Боб Дылан.mp3
Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны разглядае ў якасьці новай сядзібы опэры Станіславаўскі тэатар.
Photo: pixabyw.com

Варшаўская камэрная опэра можа пераехаць у Лазенкі
Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны разглядае ў якасьці новай сядзібы опэры Станіславаўскі тэатар.
Станіславаўскі тэатар у варшаўскім каралеўскім палацава-паркавым комплексе «Лазенкі» разглядаецца ў якасьці новай сядзібы Варшаўскай камэрнай опэры. Назва тэатру створаная ад імя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Як паведаміла віцэ-міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Ванда Зьвінагродзка (Wanda Zwinogrodzka), у ведамстве працягваецца праца па стварэньні такога месца.
Ванда Звінагродзка: Дырэктар парку «Лазенкі» выказаў зацікаўленьне такой супрацай. Мы таксама лічым, што гэта быў бы добры крок, таму што Станіславаўскі тэатар лічыцца жамчужынай польскай тэатральнай архітэктуры. Тым часам ён выкарыстоўваецца ў мінімальнай ступені паводле прызначэньня. Дарэчы, гэта комплекс, нягледзячы на свае гістарычныя плюсы, ня мае выразнага мастацкага аблічча. Таму мы й разглядаем такую магчымасьць.
Міністэрства культуры ўжо раней падкрэсьлівала, што перш за ўсё гаворка ідзе пра захаваньне акторскай трупы й спадчыны ўстановы на фоне звальненьняў, якія праводзіць новая дырэкцыя опэры.
Супрацоўнікі опэры не згаджаюцца на звальненьне 149 чалавек, у тым ліку 134 артыстаў: сьпевакоў і музыкаў. Дырэкцыя Варшаўскай камэрнай опэры ў якасьці прычыны скарачэньняў называе запазычанасьць тэатра й празьмернае працаўладкаваньне.
аз


Станіславаўскі тэатар у варшаўскім каралеўскім палацава-паркавым комплексе «Лазенкі» разглядаецца ў якасьці новай сядзібы Варшаўскай камэрнай опэры. Назва тэатру створаная ад імя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Як паведаміла віцэ-міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Ванда Зьвінагродзка (Wanda Zwinogrodzka), у ведамстве працягваецца праца па стварэньні такога месца.

Ванда Зьвінагродзка: Дырэктар парку «Лазенкі» выказаў зацікаўленьне такой супрацай. Мы таксама лічым, што гэта быў бы добры крок, таму што Станіславаўскі тэатар лічыцца жамчужынай польскай тэатральнай архітэктуры. Тым часам ён выкарыстоўваецца ў мінімальнай ступені паводле прызначэньня. Дарэчы, гэта комплекс, нягледзячы на свае гістарычныя плюсы, ня мае выразнага мастацкага аблічча. Таму мы й разглядаем такую магчымасьць.

Міністэрства культуры ўжо раней падкрэсьлівала, што перш за ўсё гаворка ідзе пра захаваньне акторскай трупы й спадчыны ўстановы на фоне звальненьняў, якія праводзіць новая дырэкцыя опэры.

Супрацоўнікі опэры не згаджаюцца на звальненьне 149 чалавек, у тым ліку 134 артыстаў: сьпевакоў і музыкаў. Дырэкцыя Варшаўскай камэрнай опэры ў якасьці прычыны скарачэньняў называе запазычанасьць тэатра й празьмернае працаўладкаваньне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт