Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы зацікаўленыя ў інвэстыцыях на польскіх рэках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.06.2017 15:30
  • Кітайцы зацікаўленыя.mp3
Намесьнік міністра Ежы Матэрна пацьвярджае зацікаўленасьць кампаній з Далёкага Ўсходу ў гэткіх праектах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кітайцы зацікаўленыя ў інвэстыцыях на польскіх рэках
Кітайцы зацікаўленыя ва ўдзеле ў інвэстыцыях на польскіх рэках. Міністэрства марскога і ўнутранага суднаходзтва Польшчы не выключае прыцягненьня тамтэйшых кампаній да праектаў па аднаўленьні суднапраходнасьці водных шляхоў у краіне.
Намесьнік міністра Ежы Матэрна (Jerzy Materna) пацьвярджае зацікаўленасьць кампаній з Далёкага Ўсходу ў гэткіх праектах.
IAR 3 - 2017-06-08 17:54:00 - CHIŃCZYCY-MGMIŻŚ-RZEKI-INWESTYCJE
Ежы Матэрна: Адна з кітайскіх кампаній хацела б ажыцьцяўляць інвэстыцыі на Одэры. Па гэтай справе прайшлі ўжо дзьве сустрэчы. Аднак спачатку трэба дакладна праверыць магчымага кітайскага партнэра, яго намеры. Польскі бок таксама павінен падрыхтавацца, напрыклад, наняць вопытную юрыдычную канцылярыю.
У сваю чаргу паводле міністра Марэка Грубарчыка (Marek Gróbarczyk), калі б не эўрапейскія правілы, то кітайскія кампаніі й цяпер рэалізавалі б інвэстыцыі на польскіх рэках.
Марэк Грубарчык: Гэты рынак будзе адкрыты для кожнага. Вырашальнымі будуць цана і ўмовы супрацоўніцтва. Я ня бачу ніякіх перашкодаў, каб кітайскія кампаніі не ўдзельнічалі ў гэткіх праектах.
Прадстаўнікі міністэрства ўжо сустракаліся з кітайскімі партнэрамі. Адным з вынікаў гэтага супрацоўніцтва было адкрыцьцё ў Польшчы офіса па марскіх справах Групы 16+1, якая аб’ядноўвае Кітай і краіны Цэнтральнай ды Ўсходняй Азіі.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Кітайцы зацікаўленыя ва ўдзеле ў інвэстыцыях на польскіх рэках. Міністэрства марскога і ўнутранага суднаходзтва Польшчы не выключае прыцягненьня тамтэйшых кампаній да праектаў па аднаўленьні суднапраходнасьці водных шляхоў у краіне.

Намесьнік міністра Ежы Матэрна (Jerzy Materna) пацьвярджае зацікаўленасьць кампаній з Далёкага Ўсходу ў гэткіх праектах.

Прадстаўнікі міністэрства ўжо сустракаліся з кітайскімі партнэрамі. Адным з вынікаў гэтага супрацоўніцтва было адкрыцьцё ў Польшчы офіса па марскіх справах Групы 16+1, якая аб’ядноўвае Кітай і краіны Цэнтральнай ды Ўсходняй Азіі.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт