Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтрабанк: у бліжэйшыя гады рост ВУП у Польшчы крыху запаволіцца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.07.2017 15:02
Экспэрт: Польскай эканоміцы пагражаюць перш за ўсё зьнешнія фактары.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтрабанк: у бліжэйшыя гады рост ВУП у Польшчы крыху запаволіцца
Экспэрт: Польскай эканоміцы пагражаюць перш за ўсё зьнешнія фактары.
Цягам двух бліжэйшых гадоў рост ВУП у Польшчы запаволіцца, але маштаб гэтай зьявы ня будзе вялікім. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага банку Польшчы, датычнай інфляцыі й эканамічнага росту.
Чаканы рост ВУП у бягучым годзе складае 4%, у будучым - 3,5%, а ў 2019 - 3,3%.
Адзін з аўтараў дакладу Яцэк Катлоўскі (Jacek Kotłowski) з НБП зазначае, што эканоміка будзе расьці дзякуючы спажываньню.
Яцэк Катлоўскі: Сытуацыя на рынку працы выдатная, расьце заработная плата, павышаецца працаўладкаваньне, цэны на нафту нізкія. Апрача таго, трэба згадаць пра ўрадавую праграму падтрымкі сям’і „500 Плюс”, якая толькі ў першым квартале бягучага году прычынілася да росту спажываньня на 5%.
Польскай эканоміцы пагражаюць перш за ўсё зьнешнія фактары.
Яцэк Катлоўскі: Паказчыкам рызыкі можа быць пагаршэньне каньюнктуры ў сьвеце. Гаворка ідзе як пра амэрыканскую, так і кітайскую эканомікі.
Паводле справаздачы НБП, сярэдняя інфляцыя ў гэтым годзе дасягне 1,9%, у будучым – 2%, а ў 2019 годзе сярэдні рост цэнаў складзе 2,5%.
Нацыянальны банк Польшчы публікуе свае даклады кожныя чатыры месяцы. Яны зьяўляюцца адным з галоўных фактараў, якія Рада грашовай палітыкі бярэ пад увагу падчас вызначэньня ставак рэфінансаваньня.
аз

Цягам двух бліжэйшых гадоў рост ВУП у Польшчы запаволіцца, але маштаб гэтай зьявы ня будзе вялікім. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага банку Польшчы, датычнай інфляцыі й эканамічнага росту.

Чаканы рост ВУП у бягучым годзе складае 4%, у будучым - 3,5%, а ў 2019 - 3,3%.

Паводле справаздачы НБП, сярэдняя інфляцыя ў гэтым годзе дасягне 1,9%, у будучым – 2%, а ў 2019 годзе сярэдні рост цэнаў складзе 2,5%.

Нацыянальны банк Польшчы публікуе свае даклады кожныя чатыры месяцы. Яны зьяўляюцца адным з галоўных фактараў, якія Рада грашовай палітыкі бярэ пад увагу падчас вызначэньня ставак рэфінансаваньня.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт