Logo Polskiego Radia
Print

У Крыніцы пачаўся Эканамічны форум

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2017 15:30
  • Эканамічны форум.mp3
У штогадовым мерапрыемстве прыме ўдзел каля 4 тысяч гасьцей з Польшчы й замежжа.
PAP/Grzegorz Momot

У Крыніцы пачаўся Эканамічны форум
У штогадовым мерапрыемстве прыме ўдзел каля 4 тысяч гасьцей з Польшчы й замежжа.
Амаль 4 тысячы гасьцей з Польшчы й замежжа прыме ўдзел у 27-ым Эканамічным форуме, які сёньня пачаўся ў гарадку Крыніца-Здруй на поўдні Польшчы. Сёлета госьцем мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Паводле стваральніка форуму Зыгмунта Бэрдыхоўскага (Zygmunt Berdychowski), многія дыскусіі будуць прысьвячацца пытаньням бясьпекі.
Зыгмунт Бэрдыхоўскі: Напэўна, гэтая тэма выкліча асаблівае зацікаўленьне. Калі гаворка ідзе пра палітычныя тэмы, то я лічу, што найважнейшымі будуць незавершаны працэс эўрапейскай інтэграцыі й міграцыйны крызыс. Ня менш важным пытаньнем, асабліва для членаў Эўразьвязу, зьяўляецца пасьпяховая барацьба з падатковымі махлярствамі.
Госьцьмі Эканамічнага форуму зьяўляюцца палітыкі, эканамісты, эканамічныя дзеячы, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній і журналісты з усяго сьвету. Сёньня ў рамках мерапрыемства заплянаваная сустрэча прэзыдэнта Польшчы з кіраўнікамі Грузіі й Македоніі.
аз

Амаль 4 тысячы гасьцей з Польшчы й замежжа прыме ўдзел у 27-ым Эканамічным форуме, які сёньня пачаўся ў гарадку Крыніца-Здруй на поўдні Польшчы. Сёлета госьцем мерапрыемства зьяўляецца прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Паводле стваральніка форуму Зыгмунта Бэрдыхоўскага (Zygmunt Berdychowski), многія дыскусіі будуць прысьвячацца пытаньням бясьпекі.

Госьцьмі Эканамічнага форуму зьяўляюцца палітыкі, эканамісты, эканамічныя дзеячы, кіраўнікі найбуйнейшых кампаній і журналісты з усяго сьвету. Сёньня ў рамках мерапрыемства заплянаваная сустрэча прэзыдэнта Польшчы з кіраўнікамі Грузіі й Македоніі.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт