Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім аэрапорце плянуюць увесьці начную цішыню

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2017 15:33
  • аэрапорт.mp3
Паводле азтараў ідэі, начная цішыня ў аэрапорце Фрыдэрыка Шапэна магла б дзейнічаць з 23.30 да 5.30.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У варшаўскім аэрапорце плянуюць увесьці начную цішыню
Паводле азтараў ідэі, начная цішыня ў аэрапорце Фрыдэрыка Шапэна магла б дзейнічаць з 23.30 да 5.30.
Улады аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве разглядаюць магчымасьць увядзеньня начной цішыні. Па гэтай справе яны плянуюць зьвярнуцца ва Ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі.
Прапануецца, каб начная цішыня дзейнічала з 23.30 да 5.30 раніцы. У гэтым часе на варшаўскім лётнішчы маглі б прызямляцца выключна спэцыяльныя, у тым ліку санітарныя самалёты, а таксама спозьненыя машыны.
Як кажа дырэктар сталічнага аэрапорта Марыюш Шпакоўскі (Mariusz Szpakowski), звычайна ў начны час авіяцыйны вузел прымае больш за дзесяць самалётаў.
Марыюш Шпалёўскі: Пасьля ўвядзеньня начной цішыні трэба будзе адмяніць 10-15 рэйсаў. Адначасова мы спадзяемся, што гэтыя рэйсы будуць перасунутыя на іншыя гадзіны.
Зараз ініцыятыву абмяркоўваюць з авіяперавозчыкамі. Большасьць пасадак і ўзьлётаў у начны час выпадае на долю так званых бюджэтных авіякампаніяў.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk), пераконвае, што ідэя начной цішыні зьяўляецца вынікам скаргаў жыхароў Варшавы.
Анджэй Адамчык: Гэты крок павінен мінімізаваць адмоўнае ўзьдзеяньне аэрапорта на навакольнае асяродзьдзе. Мы спадзяемся, што жыхары Варшавы перастануць скардзіцца, прынамсі, зьменшыцца колькасьць пратэстаў.
Улады аэрапорту тлумачаць, што падчас начной цішыні аб'ект ня будзе поўнасьцю закрыты. Зь меркаваньняў бясьпекі „Акэнце” будзе выконваць функцыю запаснога аэрапорта.
Канчатковае рашэньне па ўвядзеньні начной цішыні павінна прыняць Ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі.
аз

Улады аэрапорта імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве разглядаюць магчымасьць увядзеньня начной цішыні. Па гэтай справе яны плянуюць зьвярнуцца ва Ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі.

Прапануецца, каб начная цішыня дзейнічала з 23.30 да 5.30 раніцы. У гэтым часе на варшаўскім лётнішчы маглі б прызямляцца выключна спэцыяльныя, у тым ліку санітарныя самалёты, а таксама спозьненыя машыны.

Улады аэрапорту тлумачаць, што падчас начной цішыні аб'ект ня будзе поўнасьцю закрыты. Зь меркаваньняў бясьпекі „Акэнце” будзе выконваць функцыю запаснога аэрапорта.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт