Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT плянуе штодзённа лётаць у Сэул

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.10.2017 15:37
  • Авіякампанія LOT.mp3
Рэйсы ў Сэул - адзін з самых папулярных маршрутаў польскага перавозчыка.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Авіякампанія LOT плянуе штодзённа лётаць у Сэул
Рэйсы ў Сэул - адзін з самых папулярных маршрутаў польскага перавозчыка.
Існуе шанец на тое, што польская дзяржаўная авіякампанія LOT будзе штодзённа ажыцьцяўляць рэйсы ў Сэул. Польскі авіяперавозчык падсумаваў рух на маршруце Варшава - сталіца Паўднёвай Карэі ў першую гадавіну запуску рэйсаў.
Паводле статыстычных дадзеных, гэта адзін з самых папулярных напрамкаў польскага авіяперавозчыка. Першапачаткова LOT ажыцьцяўляў тры рэйсы ў тыдзень , праз паўгоду іх колькасьць вырасла да пяці. Цяпер перавозчык хоча лётаць у Сэул штодзённа.
Паводле старшыні авіякампаніі LOT Рафала Мільчарскага (Rafał Milczarski), польская прапанова канкурэнтаздольная ў параўнаньні з тым, што прапануюць іншыя авіякампаніі.
IAR 3 - 2017-10-19 13:26:00 - LOT - SEUL - PODSUMOWANIE
Рафал Мільчарскі: Гэта найбольш выгаднае спалучэньне паміж Цэнтральна-Ўсходняй Эўропай і Карэяй. Рэйсы ажыцьцяўляе найбольш камфортны самалёт - Боінг 787 „Дрымляйнэр”. Таму пытаньне якасьці рэйсаў тут адыгрывае асноўную ролю. Гэта кароткі рэйс, паколькі „Дрымляйнэр” ляціць хутчэй, чым іншыя машыны. Усё гэта ўплывае на якасьць спалучэньня.
Паводле статыстычных дадзеных, рэйсамі Варшава – Сэул карыстаюцца як турысты, так і бізнэсмэны. У наступным годзе LOT плянуе запусьціць таксама новыя дальнія рэйсы з Будапэшту ў Нью-Ёрк і Чыкага.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Існуе шанец на тое, што польская дзяржаўная авіякампанія LOT будзе штодзённа ажыцьцяўляць рэйсы ў Сэул. Польскі авіяперавозчык падсумаваў рух на маршруце Варшава - сталіца Паўднёвай Карэі ў першую гадавіну запуску рэйсаў.

Паводле статыстычных дадзеных, гэта адзін з самых папулярных напрамкаў польскага авіяперавозчыка. Першапачаткова LOT ажыцьцяўляў тры рэйсы ў тыдзень , праз паўгоду іх колькасьць вырасла да пяці. Цяпер перавозчык хоча лётаць у Сэул штодзённа.

Паводле статыстычных дадзеных, рэйсамі Варшава – Сэул карыстаюцца як турысты, так і бізнэсмэны. У наступным годзе LOT плянуе запусьціць таксама новыя дальнія рэйсы з Будапэшту ў Нью-Ёрк і Чыкага.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт