Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT робіць стаўку на Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.11.2017 16:11
  • Авіякампанія LOT.mp3
Польскі авіяперавозчык плянуе запусьціць восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Авіякампанія LOT робіць стаўку на Ўкраіну
Польскі авіяперавозчык плянуе запусьціць восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну.
Авіякампанія LOT пашырае сетку спалучэньняў са Львовам. Польскі авіяперавозчык паведаміў, што плянуе запусьціць рэйсы ў Львоў з
Аэрапорта „Ольштын-Мазуры” ў Шыманах (Szymany). Гэта будзе восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну, які абслугоўвае LOT.
Рэгулярныя рэйсы з Аэрапорта „Ольштын-Мазуры” будуць запушчаныя з 27 сакавіка 2018 году. Пасажыры змогуць лётаць з Шыманаў у Львоў два разы ў тыдзень - па аўторках і суботах.
Апрача новага рэйсу з Шыманаў, LOT пашырае таксама рэйсы ва Ўкраіну зь іншых рэгіянальных аэрапортаў у Польшчы. У 2017 годзе польскі авіяперавозчык запусьціў новыя рэйсы ў Львоў з Познаня й Быдгашчы, а таксама ў Тэль-Авіў з Познаня, Гданьска, Уроцлава й Любліна.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Авіякампанія LOT пашырае сетку спалучэньняў са Львовам. Польскі авіяперавозчык паведаміў, што плянуе запусьціць рэйсы ў Львоў зАэрапорта „Ольштын-Мазуры” ў Шыманах (Szymany). Гэта будзе восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну, які абслугоўвае LOT.

Рэгулярныя рэйсы з Аэрапорта „Ольштын-Мазуры” будуць запушчаныя з 27 сакавіка 2018 году. Пасажыры змогуць лётаць з Шыманаў у Львоў два разы ў тыдзень - па аўторках і суботах.

Апрача новага рэйсу з Шыманаў, LOT пашырае таксама рэйсы ва Ўкраіну зь іншых рэгіянальных аэрапортаў у Польшчы. У 2017 годзе польскі авіяперавозчык запусьціў новыя рэйсы ў Львоў з Познаня й Быдгашчы.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт