Logo Polskiego Radia
Print

Віртуальны рэйс па рацэ Вісла (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.12.2017 16:31
  • Віртуальны рэйс.mp3
Вісла – адна зь нямногіх рэкаў у Эўропе, якія да гэтага часу захавалі шматлікія натуральныя рысы.
ВіслаВіслаPhoto: Pawel86/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віртуальны рэйс па рацэ Вісла (ФОТА)
Вісла – адна зь нямногіх рэкаў у Эўропе, якія да гэтага часу захавалі шматлікія натуральныя рысы.
Сёньня я запрашаю пазнаёміцца з ракой Віслай - адной з прыгажэйшых рэкаў у Польшчы. Наша сёньняшняя экскурсія будзе мець незвычайны, віртуальны характар.
Вісла - адна зь нямногіх рэкаў у Эўропе, якія да гэтага часу захавалі шматлікія натуральныя рысы. Менавіта таму прадстаўнікі Сусьветнага фонду дзікай прыроды (World Wide Fund for Nature,WWF) з дапамогай апарата Google Trekker, усталяванага на лодцы, сфатаграфавалі пяць найпрыгажэйшых фрагмэнтаў Віслы, якія складаюць агулам каля 300 кілямэтраў.
Цяпер, ня рухаючыся з хаты, кожны можа адкрыць прыгажосьць каралевы польскіх рэкаў. Дзеля гэтага дастаткова наведаць старонку Rejswisla.wwf.pl.
Прыкладаньне Street View – гэта папулярная сярод інтэрнэт-карыстальнікаў функцыя Google Maps. Дзякуючы панарамным здымкам, яна дазваляе паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па вуліцах гарадоў, а таксама самых прыгожых і цікавых кутках зямнога шара.
Кампанія Google пазычыла прадстаўніком Сусьветнага фонду дзікай прыроды камэру сыстэмы Street View, якая была зьмешчаная на драўлянай лодцы. Trekker, то бок галоўка, складаецца з больш чым 10 апаратаў, якія адначасова робяць панарамныя здымкі.
Дзякуючы гэтай сыстэме ўдалося паказаць самыя прыгожыя адрэзкі рэчышча з выспамі, натуральную расьліннасьць, пляжы, а таксама адрэзкі, урбанізаваныя чалавекам.
Нагадаем, уздоўж ракі Віслы распаложаныя больш за 50 прыродаахоўных тэрыторыяў ЭЗ „Natura 2000”, 18 запаведнікаў і 5 паркаў. Тут захаваліся таксама шматлікія пясчаныя выспы, якія зьяўляюцца самым буйным у Польшчы месцам, дзе гняздуюць птушкі. Амаль усе іншыя буйныя эўрапейскія рэкі страцілі гэткія выспы ў выніку ўмяшальніцтва чалавека.
Праект Street View на Вісьле павінен дазволіць любому чалавеку, нават з самага аддаленага ад Польшчы кутка сьвету, палюбавацца выдатнымі краявідамі ракі.
Пачынаючы ад ейных крыніцаў, можна глядзець здымкі верхняга адрэзка Віслы, у тым ліку абацтва ў Тынцу (Tyniec) і Вавельскі замак у Кракаве, фатаграфіі цэнтральных адрэзкаў Віслы ў ваколіцы Сольца (Solec) з прыродаахоўнымі тэрыторыямі Natura 2000. Ня менш прыгожымі зьяўляюцца здымкі зь ніжняй часткі ракі з высокімі берагамі, у якіх знаходзіцца шмат гнёздаў ластавак, напрыклад, у ваколіцы Сяжэва (Siarzewa).
На старонцы Rejswisla.wwf.pl вы можаце выбраць фрагмэнт ракі, з якога хочаце пачаць сваю віртуальную экскурсію. На той жа старонцы кожны поўнагадовы наведвальнік, які хоча дапамагчы ахоўваць Віслу, можа падпісаць пэтыцыю супраць ейнага спусташэньня. Гэтая акцыя праходзіць пад лёзунгам „Пакіньце Віслу бясьпечную й прыгожую”.
аз

Photo:
Photo: Krakowianin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Photo: adnovak/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праект Street View на Вісьле павінен дазволіць любому чалавеку, нават з самага аддаленага ад Польшчы кутка сьвету, палюбавацца выдатнымі краявідамі ракі.
Пачынаючы ад ейных крыніцаў, можна глядзець здымкі верхняга адрэзка Віслы, у тым ліку абацтва ў Тынцу (Tyniec) і Вавельскі замак у Кракаве, фатаграфіі цэнтральных адрэзкаў Віслы ў ваколіцы Сольца (Solec) з прыродаахоўнымі тэрыторыямі Natura 2000. Ня менш прыгожымі зьяўляюцца здымкі зь ніжняй часткі ракі з высокімі берагамі, у якіх знаходзіцца шмат гнёздаў ластавак, напрыклад, у ваколіцы Сяжэва (Siarzewa).

Photo:
Photo: Mr_Incognito_/pixabay.com/CC0 Public Domain

На старонцы Rejswisla.wwf.pl вы можаце выбраць фрагмэнт ракі, з якога хочаце пачаць сваю віртуальную экскурсію. На той жа старонцы кожны поўнагадовы наведвальнік, які хоча дапамагчы ахоўваць Віслу, можа падпісаць пэтыцыю супраць ейнага спусташэньня. Гэтая акцыя праходзіць пад лёзунгам „Пакіньце Віслу бясьпечную й прыгожую”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт