Logo Polskiego Radia
Print

Частка лініі Rail Baltica зь Беластоку ў Элк будзе мадэрнізаваная

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2018 15:37
Пачатак мадэрнізацыі плянуецца на 2020 год, а завяршэньне пработаў на трэці квартал 2023 году.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Частка лініі Rail Baltica зь Беластоку ў Элк будзе мадэрнізаваная
Пачатак мадэрнізацыі плянуецца на 2020 год, а завяршэньне пработаў на трэці квартал 2023 году.
Частка міжнароднай лініі Rail Baltica зь Беластоку ў Элк будзе мадэрнізаваная й пашыраная на другое чыгуначнае палатно. Польскія чыгуначныя лініі (PKP Polskie Linie Kolejowe) падпісалі кантракт на выкананьне інвэстыцыйнага праекта.
Пачатак мадэрнізацыі плянуецца на 2020 год, а завяршэньне работаў - на трэці квартал 2023 году.
Старшыня PKP PLK Ірэнэвуш Мэрхэль (Ireneusz Merchel) тлумачыць, што ў цяперашні час падарожжа хуткім цягнікоў зь Беластока ў Элк складае каля гадзіны й 40 хвілін. Пасьля завяршэньня мадэрнізацыі падчас паездкі будзе скарочаны, прыкладна, на 30 хвілін.
IAR 3 - 2017-12-27 16:35:00 - PKP PLK - RAIL BALTICA - BIAŁYSTOK-EŁK
Ірэнэвуш Мэрхэль: Трэба памятаць пра тое, што мы разглядаем розныя варыянты. Першапачаткова праект павінен быў узяць пад увагу хуткасьць да 160 км/г. Аднак аўтар праекту будзе прымушаны разглядзець таксама магчымасьць павышэньня гэтай хуткасьці, што прадугледжвае кантракт. Менавіта тады мы зможам браць пад увагу іншую хуткасьць і час паездкі.
Намесьнік міністра інфраструктуры й будаўніцтва Анджэй Бітэль (Andrzej Bittel) падкрэсьліў эканамічнае й турыстычнае значэньне міжнароднага чыгуначнага маршруту.
Анджэй Бітэль: Маршрут Rail Baltica важны ня толькі з пункту гледжаньня Польшчы, але і міжнародных спалучэньняў. Ён важны як для балтыйскіх краінаў, так і Нямеччыны. Гэта элемэнт, які спалучае польскія парты з усходам і захадам Эўропы. Таму мадэрнізацыя лініі важная, як з пункту гледжаньня пасажырскіх, так і грузавых перавозак.
Кошт кантракту з вылікам падаткаў і збораў складае 20 мільёнаў злотых (больш за 4 мільёны 477 тысяч эўра).
аз
Больш эканамічнай інфармацыі – у рубрыцы „Пульс эканомікі” – слухайце далучаны гукавы файл

Частка міжнароднай лініі Rail Baltica зь Беластоку ў Элк будзе мадэрнізаваная й пашыраная на другое чыгуначнае палатно. Польскія чыгуначныя лініі (PKP Polskie Linie Kolejowe) падпісалі кантракт на выкананьне інвэстыцыйнага праекта.

Пачатак мадэрнізацыі плянуецца на 2020 год, а завяршэньне работаў - на трэці квартал 2023 году.

Кошт кантракту з вылікам падаткаў і збораў складае 20 мільёнаў злотых (больш за 4 мільёны 477 тысяч эўра).

аз

Больш эканамічнай інфармацыі – у рубрыцы „Пульс эканомікі” – слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт