Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўзьнікне Партовы фонд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2018 14:57
  • Партовы фонд.mp3
Фонд будзе забесьпячэньнем для партоў на выпадак крызысу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы ўзьнікне Партовы фонд
Фонд будзе забесьпячэньнем для партоў на выпадак крызысу.
У студзені Міністэрства марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходзтва пачне кансультацыі закопраекту аб Партовым фондзе. Фонд будзе відам страхоўкі на выпадак эканамічнага крызысу або вычарпаньня сродкаў з эўразьвязаўскіх фондаў. Ён павінен дапамагчы ў фінансаваньні будучых інвэстыцый у гэтым сэктары.
Паводле міністра Марэка Грубарчыка (Marek Gróbarczyk), велічыня фонду будзе залежаць ад інвэстыцыйных патрэбаў.
IAR 3 - 2018-01-05 15:49:00 - KONSULTACJE - FUNDUSZ PORTOWY - MGMIŻŚ
Марэк Грубарчык: Падставы дзейнасьці новай установы ўжо гатовыя. Яшчэ ў бягучым месяцы мы пачнем кансультаваць дакумэнт з бізнэс-партнэрамі, а таксама правядзем грамадзкія кансультацыі. Памер і характар фонду павінны быць прыстасаваныя да патрэбаў.
Міністар спадзяецца, што неабходныя заканадаўчыя нормы будуць гатовыя ў сярэдзіне году, а затым можна будзе падпісаць дамовы з банкамі.
Марэк Грубарчык адзначыў, што фонд будзе мець дзяржаўныя гарантыі, але кіраваць ім будуць камэрцыйныя банкі. Пакуль не вядома, які будзе канчатковы памер фонду. У цяперашні час, паводле міністра, польскія парты ня маюць праблем зь фінансаваньнем сваіх інвэстыцый.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

У студзені Міністэрства марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходзтва пачне кансультацыі закопраекту аб Партовым фондзе. Фонд будзе відам страхоўкі на выпадак эканамічнага крызысу або вычарпаньня сродкаў з эўразьвязаўскіх фондаў.

Ён павінен дапамагчы ў фінансаваньні будучых інвэстыцый у гэтым сэктары.

Паводле міністра Марэка Грубарчыка (Marek Gróbarczyk), велічыня фонду будзе залежаць ад інвэстыцыйных патрэбаў.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт