Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да кліматычнага саміту ў горадзе Катавіцэ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2018 15:33
  • саміту ў горадзе Катавіцэ.mp3
Кліматычны саміт пачнецца 3 сьнежня й будзе доўжыцца 12 дзён.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча рыхтуецца да кліматычнага саміту ў горадзе Катавіцэ
Кліматычны саміт пачнецца 3 сьнежня й будзе доўжыцца 12 дзён.
Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з 200 краінаў сьвету могуць прыбыць у гэтым годзе на кліматычную канфэрэнцю ў горадзе Катавіцэ на поўдні Польшчы.
З-за вялікай колькасьці гасьцей Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя ўжо працуе над бясьпекай падчас мерапрыемства.
У прыватнасьці, плянуецца прыняць адмысловы закон, які дапаможа ў бесперашкоднай арганізацыі й правядзеньні сустрэчы, паведаміў віцэ-міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Павел Салэк (Paweł Sałek).
IAR 3 - 2018-01-05 14:02:00 - MINISTERSTWO ŚRODOWISKA - SZCZYT KLIMATYCZNY W KATOWICACH - COP 24
Павел Салэк: Гэта адмысловы заканадаўчы акт па арганізацыі канфэрэнцыі, паколькі на ёй чакаецца вялікая колькасьць удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў уладаў краінаў: прэм’ераў, міністраў замежных спраў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Таму з арганізацыйнага й лягістычнага пункту гледжаньня гэтае мерапрыемства павінна быць дасканала падрыхтаваным.
Рамачная канвэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаньнях зьменаў клімату ў горадзе Катавіцэ пачнецца 3 сьнежня й будзе доўжыцца 12 дзён. Мерапрыемства будзе ўзначальваць польскі міністар аховы навакольнага асяродзьдзя.
Падчас мерапрыемства будуць прымацца рашэньні па рэалізацыі Парыскага пагадненьня. Глябальны плян дзеяньняў, падпісаны ў Парыжы ў 2015 годзе, прадугледжвае ажыцьцяўленьне мераў з мэтай абмежаваньня глябальнага пацяпленьня ня больш за 2 градусы Цэльсія ў канцы стагодзьдзя.
аз

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з 200 краінаў сьвету могуць прыбыць у гэтым годзе на кліматычную канфэрэнцю ў горадзе Катавіцэ на поўдні Польшчы.

З-за вялікай колькасьці гасьцей Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя ўжо працуе над бясьпекай падчас мерапрыемства.

Рамачная канвэнцыя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаньнях зьменаў клімату ў горадзе Катавіцэ пачнецца 3 сьнежня й будзе доўжыцца 12 дзён. Мерапрыемства будзе ўзначальваць польскі міністар аховы навакольнага асяродзьдзя.

Падчас мерапрыемства будуць прымацца рашэньні па рэалізацыі Парыскага пагадненьня. Глябальны плян дзеяньняў, падпісаны ў Парыжы ў 2015 годзе, прадугледжвае ажыцьцяўленьне мераў з мэтай абмежаваньня глябальнага пацяпленьня нa больш за 2 градусы Цэльсія ў канцы стагодзьдзя.

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт