Logo Polskiego Radia
Print

Польшча імпартуе энэргетычны вугаль у асноўным з Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2018 15:58
  • энэргетычны вугаль.mp3
Аналітыкі не прагназуюць ні рашучага росту, ні падзеньня айчыннай здабычы „чорнага паліва”.
Photo: lukaszdylka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча імпартуе энэргетычны вугаль у асноўным з Расеі
Аналітыкі не прагназуюць ні рашучага росту, ні падзеньня айчыннай здабычы „чорнага паліва”.
Шмат сьведчыць пра тое, што ў 2018 годзе Польшча надалей будзе імпартаваць вугаль з замежжа.
Паводле аддзелу Агенцтва разьвіцьця прамысловасьці ў горадзе Катавіцэ, са студзеня па лістапад 2017 году польскія шахты здабылі 60,5 мільёна тон вугалю, то бок на 6% менш, чым у тым жа пэрыядзе 2016 году. Шмат сьведчыць пра тое, што здабыча вугалю за ўвесь 2017 год складзе каля 66 мільёнаў тонаў, то бок на амаль 4,5 мільёна тонаў менш, чым годам раней.
Меншая здабыча айчыннага вугалю - гэта, між іншым, вынік зьмяншэньня інвэстыцый і закрыцьця нерэнтабельных шахтаў у мінулых гадах. Усё гэта прычынілася да росту імпарту вугалю з замежжа.
Паводле Эўрастату, са студзеня па кастрычнік 2017 году імпарт вугалю ў Польшчу склаў 10 мільёнаў тонаў і быў на 56% большы, чым годам раней. У тым ліку ажно 6,4 мільёны тонаў паходзіла з Расеі.
Шмат сьведчыць пра тое, што таксама ў 2018 годзе Польшча будзе імпартаваць замежны вугаль, паколькі аналітыкі не прагназуюць ні рашучага росту, ні падзеньня яго айчыннай здабычы. Паводле іх, здабыча „чорнага золата” будзе стабілізавацца на ўзроўні 65 мільёнаў тонаў.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт