Logo Polskiego Radia
Print

Польшча – бясьпечнае прыстанішча для замежных інвэстараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2018 14:34
  • Польшча – бясьпечнае прыстанішча.mp3
Эканамісты банку PKO BP лічаць, што ў сусьветнай эканоміцы заканчваецца пэрыяд піку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча – бясьпечнае прыстанішча для замежных інвэстараў
Эканамісты банку PKO BP лічаць, што ў сусьветнай эканоміцы заканчваецца пэрыяд піку.
Польская эканоміка знаходзіцца ў вельмі добрай сытуацыі - лічыць галоўны эканаміст банку PKO BP Пётр Буяк (Piotr Bujak).
Паводле яго, гаворка не ідзе выключна аб тэмпе эканамічнага росту, які ў цяперашні час зьяўляецца найбольшым у Эўразьвязе, але перш за ўсё аб моцных фундамэнтах эканомікі, то бок ейнай стабільнасьці.
Пётр Буяк лічыць, што для многіх інвэстараў польская эканоміка можа быць гэтак званым бясьпечным прыстанішчам.
Пётр Буяк: Польшча – гэта экспартэр тавараў і паслугаў. Цягам апошніх гадоў краіна выразна скараціла сваю замежную запазычанасьць. У мінулым годзе ў краіне назіраўся найменшы ў гісторыі дэфіцыт. Зьменшылася грамадзкая запазычанасьць і г.д. Усё гэта сьведчыць пра стабільнасьць польскай эканомікі й тое, што Польшча падрыхтаваная на выпадак праблемаў на глябальным фінансавым рынку і ў глябальнай эканоміцы.
На думку эканамістаў банку PKO BP, у сусьветнай эканоміцы, хутчэй за ўсё, заканчваецца пэрыяд піку. Падобная тэндэнцыя назіраецца таксама ў польскай эканоміцы.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Польская эканоміка знаходзіцца ў вельмі добрай сытуацыі - лічыць галоўны эканаміст банку PKO BP Пётр Буяк (Piotr Bujak).

Паводле яго, гаворка не ідзе выключна аб тэмпе эканамічнага росту, які ў цяперашні час зьяўляецца найбольшым у Эўразьвязе, але перш за ўсё аб моцных фундамэнтах эканомікі, то бок ейнай стабільнасьці.

Пётр Буяк лічыць, што для многіх інвэстараў польская эканоміка можа быць гэтак званым бясьпечным прыстанішчам.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт