Logo Polskiego Radia
Print

Польскія кампаніі атрымаюць падтрымку Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.06.2018 15:31
  • Замежныя кампаніі.mp3
Малыя й сярэднія кампаніі могуць атрымаць 4 мільярды злотых з Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду.
Эура. Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain
Эура. Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія кампаніі атрымаюць падтрымку Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду
Малыя й сярэднія кампаніі могуць атрымаць 4 мільярды злотых з Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду.
20 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў змогуць атрымаць 4 мільярды злотых дадатковай падтрымкі з Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду й банку BGK. Абедзьве фінансавыя ўстановы надоечы падпісалі пагадненьне па гэтай справе. Дамова зьяўляецца часткай праграмы Эўрапейскай камісіі, накіраванай для малых і сярэдніх прадпрыемстваў(COSME), нагадвае віцэ-старшыня банку BGK Войцех Ган (Wojciech Hann).
Войцех Ган: Мы падпісалі чарговую дамову на суму 800 мільёнаў эўра. Гэта азначае, што малыя й сярэднія кампаніі змогуць атрымаць з камэрцыйных банкаў каля 4 мільярдаў злотых крэдытаў. Такім чынам, удзел Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду ў Польшчы ў праграме падтрымкі малых і сярэдніх кампаніяў вырас удвая. Гэта таксама азначае, што да 2020 году шанец атрымаць фінансаваньне будзе мець 20 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Польшчы.
Дзякуючы гарантыям праграмы Эўрапейскай камісіі на працягу 3 апошніх гадоў банк BGK аказаў падтрымку больш за 7 тысячам прадпрыемстваў.
Эўрапейскі інвэстыцыйны фонд дапамагае эўрапейскім малым і сярэднім прадпрыемствам атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў.
аз
На канец сярэднія курсы валютаў паводле НБП:
Эўра-4,28
Даляр-3,70
1 беларускі рубэль-1,81
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

20 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў змогуць атрымаць 4 мільярды злотых (больш за 934,5 мільярда эўра) дадатковай падтрымкі з Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду й банку BGK. Абедзьве фінансавыя ўстановы надоечы падпісалі пагадненьне па гэтай справе. Дамова зьяўляецца часткай праграмы Эўрапейскай камісіі, накіраванай для малых і

сярэдніх прадпрыемстваў(COSME), нагадвае віцэ-старшыня банку BGK Войцех Ган (Wojciech Hann).

Войцех Ган: Мы падпісалі чарговую дамову на суму 800 мільёнаў эўра. Гэта азначае, што малыя й сярэднія кампаніі змогуць атрымаць з камэрцыйных банкаў каля 4 мільярдаў злотых крэдытаў. Такім чынам, удзел Эўрапейскага інвэстыцыйнага фонду ў Польшчы ў праграме падтрымкі малых і сярэдніх кампаніяў вырас удвая. Гэта таксама азначае, што да 2020 году шанец атрымаць фінансаваньне будзе мець 20 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Польшчы.

Дзякуючы гарантыям праграмы Эўрапейскай камісіі на працягу 3 апошніх гадоў банк BGK аказаў падтрымку больш за 7 тысячам прадпрыемстваў.
Эўрапейскі інвэстыцыйны фонд дапамагае эўрапейскім малым і сярэднім прадпрыемствам атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт