Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі распрацавалі субстанцыю для лякарстваў на аснове ёду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 17:12
  • павідон-ёд.mp3
На аснове гэтай тэхналёгіі можна атрымаць высокаэфэктыўны прадукт і адмовіцца ад імпарту.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі распрацавалі субстанцыю для лякарстваў на аснове ёду
На аснове гэтай тэхналёгіі можна атрымаць высокаэфэктыўны прадукт і адмовіцца ад імпарту.
У Беларусі распрацавалі тэхналёгію атрыманьня фармацэўтычнай субстанцыі для далейшай вытворчасьці лекавых сродкаў на аснове ёду, паведаміла камэрцыйны дырэктар ЗАТ „БелАсептыка” Марыя Сякач.
Гаворка ідзе пра атрыманьне дзеючага рэчыва павідон-ёд. Гэтая субстанцыя ўваходзіць у склад многіх лекавых сродкаў антысэптычнага дзеяньня, якія выпускае ня толькі „БелАсептыка”, але й іншыя беларускія фармпрадпрыемствы.
На аснове распрацаванай ЗАТ тэхналёгіі можна атрымаць высокаэфэктыўны канкурэнтаздольны прадукт і адмовіцца ад імпарту. Цяпер сыравінны кампанэнт павідон-ёд беларускія кампаніі закупляюць у замежных пастаўшчыкоў.
Распрацоўка фармсубстанцыі знаходзіцца на завяршальным этапе. У бліжэйшы час будзе выпушчаная прамысловая партыя.
belta.by/аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Навука й тэхніка” слухайце ў далучаным файле.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт