Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава абяцае дапамагчы польскім сялянам у засушлівых раёнах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2018 15:41
  • Засуха.mp3
Фэрмэры, якія пацярпелі ад засухі, могуць скарыстацца рознымі формамі падтрымкі з боку дзяржавы.
Засуха. Photo: RemazteredStudio/pixabay.com/CC0 Public DomainЗасуха. Photo: RemazteredStudio/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: RemazteredStudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржава абяцае дапамагчы польскім сялянам у засушлівых раёнах
Фэрмэры, якія пацярпелі ад засухі, могуць скарыстацца рознымі формамі падтрымкі з боку дзяржавы.
Урад пачынае ацэньваць страты, выкліканыя засухай у Польшчы. Міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) заявіў, што надоечы ваяводы распарадзіліся ў пільным парадку стварыць камісіі па ацэнцы стратаў. Гэты абавязак ускладзены на мясцовыя ўлады.
Міністар прызнаў, што да гэтай пары часта са стварэньнем камісій узьнікалі розныя праблемы.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Я ўжо размаўляў з ваяводамі: яны заклікалі ўлады на месцах у пільным парадку стварыць камісіі. Калі гміны будуць адкладваць гэтае рашэньне, то камісіі па ацэнцы стратаў, выкліканых засухай, ваяводы створаць самастойна без удзелу муніцыпалітэтаў.
Міністар нагадаў, што фэрмэры могуць атрымаць кампэнсацыю ў выпадку страт ураджаю, якія перавысяць 70%. Апрача таго, пацярпелыя сяляне, у якіх ёсьць адкрытыя крэдытныя лініі, атрымаюць магчымасьць адтэрміноўкі ў пагашэньні чарговых траншаў. Існуе таксама магчымасьць атрыманьня ільготных крэдытаў для аднаўленьня вытворчасьці, ануляваньне альбо зьмяншэньне ўзносаў у Фэрмэрскі фонд сацыяльнага страхаваньня й сельскагаспадарчых збораў і падаткаў. У сваю чаргу арандатары дзяржаўнай зямлі могуць разьлічваць на адмену арэнднай платы.
Нагадаем, сёлетні травень у Польшчы быў самым цёплым за апошнія 55 гадоў. Засуха закранула амаль палову фэрмэрскіх гаспадарак у Польшчы. У сувязі з гэтым сёлетні ўраджай можа быць значна меншым, чым летась. Страты фэрмэраў ідуць у мільёны злотых. У цэнтральным рэгіяне Мазовія засуха наймацней закранула палеткі збожжавых й сады.
аз

Урад пачынае ацэньваць страты, выкліканыя засухай у Польшчы. Міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski) заявіў, што надоечы ваяводы распарадзіліся ў пільным парадку стварыць камісіі па ацэнцы стратаў. Гэты абавязак ускладзены на мясцовыя ўлады.

Міністар нагадаў, што фэрмэры могуць атрымаць кампэнсацыю ў выпадку страт ураджаю, якія перавысяць 70%. Апрача таго, пацярпелыя сяляне, у якіх ёсьць адкрытыя крэдытныя лініі, атрымаюць магчымасьць адтэрміноўкі ў пагашэньні чарговых траншаў. Існуе таксама магчымасьць атрыманьня ільготных крэдытаў для аднаўленьня вытворчасьці, ануляваньне альбо зьмяншэньне ўзносаў у Фэрмэрскі фонд сацыяльнага страхаваньня й сельскагаспадарчых збораў і падаткаў. У сваю чаргу арандатары дзяржаўнай зямлі могуць разьлічваць на адмену арэнднай платы.

Нагадаем, сёлетні травень у Польшчы быў самым цёплым за апошнія 55 гадоў. Засуха закранула амаль палову фэрмэрскіх гаспадарак у Польшчы. У сувязі з гэтым сёлетні ўраджай можа быць значна меншым, чым летась. Страты фэрмэраў ідуць у мільёны злотых. У цэнтральным рэгіяне Мазовія засуха наймацней закранула палеткі збожжавых й сады.
аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт