Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуе сельскагаспадарчых кансультантаў для працы за мяжой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2018 15:14
  • кансультант.mp3
Яны будуць шукаць новыя рынкі для экспэрту польскай сельскагаспадарчай прадукцыі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Польшча рыхтуе сельскагаспадарчых кансультантаў для працы за мяжой
Яны будуць шукаць новыя рынкі для экспэрту польскай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі паведаміў, што яшчэ на бягучым месяцы стартуе конкурс на сельскагаспадарчых кансультантаў. Ведамства шукае асобаў, якія ў больш за дзесяці сталіцах сьвету будуць адкрываць шлях да экспарту польскай сельскагаспадарчай прадукцыі.
У інтэрвію Info TVP міністар тлумачыў, што ў польскай сельскай гаспадарцы назіраецца тэндэнцыя да лішкаў прадукцыі, таму экспарт абавязковы. Каб выйсьці на новыя рынкі ведамства плянуе адправіць спэцыялістаў за мяжу.
IAR 3 - 2018-09-06 20:51:00 - J.K.ARDANOWSKI-EKSPORT-RADCY ROLNI
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Адпраўленыя з Польшчы сельскагаспадарчыя кансультанты будуць падрыхтаваныя адпаведным чынам. Яны, перш за ўсё, будуць ведаць замежныя мовы. Гэта ў асноўным прапанова для маладых людзей. Набор мы плянуем адкрыць яшчэ ў верасьні. Сельскагаспадарчыя кансультанты павінны шмат чаго ведаць пра структуру польскай сельскай гаспадаркі, прадукты, цэны, лягістыку. Гэтыя веды яны будуць пастаянна папаўняць.
Сельскагаспадарчыя кансультанты будуць працаваць перш за ўсё ў рэгіёнах сьвету з высокім экспартным патэнцыялам.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Яны будуць працаваць у Індыі, Паўднёвай і Паўночнай Афрыках, у краінах Далёкага Ўсходу, у Індакітаі й Цэнтральнай Азіі.
Конкурс для сельскагаспадарчых кансультантаў будзе абвешчаны на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі паведаміў, што яшчэ на бягучым месяцы стартуе конкурс на сельскагаспадарчых кансультантаў.

Ведамства шукае асобаў, якія ў больш за дзесяці сталіцах сьвету будуць адкрываць шлях да экспарту польскай сельскагаспадарчай прадукцыі.

У інтэрвію TVP Info міністар тлумачыў, што ў польскай сельскай гаспадарцы назіраецца тэндэнцыя да лішкаў прадукцыі, таму экспарт абавязковы. Каб выйсьці на новыя рынкі ведамства плянуе адправіць спэцыялістаў за мяжу.

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт