Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе LOT плянуе перавезьці больш за 9 млн пасажыраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.09.2018 13:23
  • LOT абслужыць.mp3
У 2015 годзе абароты польскай авіякампаніі склалі больш за 697,5 мільёна эўра.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

У 2018 годзе LOT плянуе перавезьці больш за 9 млн пасажыраў
У 2015 годзе абароты польскай авіякампаніі склалі больш за 697,5 мільёна эўра.
Віцэ-старшыня польскіх авіялініяў LOT Міхал Фіял (Michał Fijoł) заявіў, што авікаперавозчык пасьлядоўна й эфэктыўна рэалізуе сваю стратэгію разьвіцьця, вызначаную да 2020 году.
Падчас нядаўняга Кангрэсу грамадзянскай авіяцыі, які прайшоў у Варшаве, Міхал Фіял заявіў, што даходы LOT павялічваюцца. Кампанія перавозіць усё больш пасажыраў. Фіял нагадаў, што ў 2015 годзе абароты кампаніі складалі 3 млрд злотых (больш за 697,5 мільёна эўра), а ў 2018 годзе яны вырасьлі ўдвая.
Тры гады таму паслугамі польскай авіякампаніі скарысталіся больш за 4 мільёны пасажыраў. Паводле найноўшых прагнозаў, сёлета колькасьць пасажыраў перавысіць 9 мільёнаў чалавек. У 2015 годзе польскі авяперавозчык абслугоўваў 42 маршруты, цяпер - 101 маршрут.
Міхал Фіял таксама падкрэсьліў, што для далейшага разьвіцьця перавозчыка неабходна будаўніцтва Цэнтральнага аэрапорта, які паводле плянаў польскіх уладаў павінен быць здадзены ў эксплёатацыю да 2027 году. Авіякампанія LOT плянуе абслугоўваць больш за 50% рэйсаў у Цэнтральным аэрапорце.
аз

Гэтыя ды іншыя тэмы „Пульсу эканомікі” - у далучаным гукавым файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт