Logo Polskiego Radia
Print

Уступілі ў сілу новыя правілы па выплаце страхавых узносаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2019 15:01
  • цэнтар лёбінгу.mp3
Чыноўнікі пераконваюць, што яны асабліва карысныя для малых кампаніяў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Уступілі ў сілу новыя правілы па выплаце страхавых узносаў
Чыноўнікі пераконваюць, што яны асабліва карысныя для малых кампаніяў.
Ужо амаль 80 тысяч кампаній вырашылі перайсьці на гэтак званы Малы фонд сацыяльнага страхаваньня, паведаміла Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій. Тэрмін падачы заяваў аб пераходзе на новую форму выплаты страхавых узносаў мінае 8 студзеня.
Гэтак званы Малы фонд сацыяльнага страхаваньня дазволіць найменшым кампаніям плаціць ніжэйшыя страхавыя ўзносы.
Новымі правіламі, якія ўступілі ў сілу на пачатку гэтага году, змогуць карыстацца фізычныя асобы, якія ажыцьцяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасьць, калі іх гадавы даход не перавышае памеру 30-ці мінімальных зарплат, то бок каля 63 тысяч злотых (больш за 14,5 тысячы эўра).
Іх узносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня будуць адпавядаць даходу, то бок не перавысяць 620 злотых (больш за 144,5 эўра), замест цяперашніх 1 200 злотых (амаль 280 эўра).
Мяркуецца, што новымі правіламі могуць скарыстацца амаль 200 тысяч прадпрымальнікаў. Аднак, варта памятаць, што меншыя ўзносы ў Фонд сацыяльнага страхаваньня азначаюць меншую пэнсію ў будучыні.
аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далючаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт