Logo Polskiego Radia
Print

Сярэдняя зарплата ўпершыню перавысіла 5 тыс. злотых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2019 15:44
  • Канцэрн.mp3
Упершыню з часоў дэнамінацыі ў 1990-х гадах сярэдняя зарплата перавысіла 5 тыс. злотых.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Сярэдняя зарплата ўпершыню перавысіла 5 тыс. злотых
Упершыню з часоў дэнамінацыі ў 1990-х гадах сярэдняя зарплата перавысіла 5 тыс. злотых.
У сьнежні 2018 году сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы, якія працаўладкоўваюць больш за 9 чалавек, склала амаль 5 275 злотых (больш за 1 229,5 эўра ) бяз выліку падактаў і збораў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.
Гэта гістарычны вынік. Пасьля дэнамінацыі злотага ў 1990-я гады сярэдняя зарплата ніколі не перавысіла магічнай мяжы 5 тысяч злотых бяз выліку падаткаў і збораў.
Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня сьведчаць пра тое, што сярэдняга заработная плата вырасла ў гадавым вылічэньні на 6,1%, то бок крыху менш, чым чакаў рынак. Нагадаем, у лістападзе сярэдняя зарплата брута ў сэктары прадпрыемстваў склала больш за 4 966,5 зл. (больш за 1157,5 эўра).
У сваю чаргу занятасьць у прамысловым сэктары ў Польшчы вырасла ў гадавым вылічэньні на 2,8%, то бок найменш за апошнія 2,5 году.
Паводле прафэсара Яцэка Мэнціны (Jacek Męcina) з Канфэдэрацыі Lewiatan, рост заработнай платы ў прамысловым сэктары па-ранейшаму высокі таксама з-за адсутнасьці кваліфікаваных працаўнікоў у некаторых галінах эканомікі.
Яцэк Мэнціна: Больш за 60% кампаніяў заяўляе аб праблемах з пошукам кваліфікаваных працаўнікоў. Найгорш сытуацыя выглядае ў будаўнічай галіне. Гэта перш за ўсё вынік рэалізацыі шматлікіх інвэстыцый. Гэтыя праблемы працадаўцаў могуць у даўжэйшай пэрспэктыве абмяжоўваць іх схільнасьць інвэставаць.
У мінулым годзе найбольшы рост сярэдняй заработнай платы быў зафіксаваны ў горназдабыўной і здабыўной прамысловасьцях - на 10,6%. У сваю чаргу самы нізкі - у сельскай гаспадарцы – 1%.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

У сьнежні 2018 году сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах у Польшчы, якія працаўладкоўваюць больш за 9 чалавек, склала амаль 5 275 злотых (больш за 1 229,5 эўра ) бяз выліку падактаў і збораў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.

Гэта гістарычны вынік. Пасьля дэнамінацыі злотага ў 1990-я гады сярэдняя зарплата ніколі не перавысіла магічнай мяжы 5 тысяч злотых бяз выліку падаткаў і збораў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня сьведчаць пра тое, што сярэдняга заработная плата вырасла ў гадавым вылічэньні на 6,1%, то бок крыху менш, чым чакаў рынак. Нагадаем, у лістападзе сярэдняя зарплата брута ў сэктары прадпрыемстваў склала больш за 4 966,5 зл. (больш за 1157,5 эўра).

У мінулым годзе найбольшы рост сярэдняй заработнай платы быў зафіксаваны ў горназдабыўной і здабыўной прамысловасьцях - на 10,6%. У сваю чаргу самы нізкі - у сельскай гаспадарцы – 1%.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт