Logo Polskiego Radia
Print

"Крэдэксбанк" падазраюць у адмываньні грошай

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.05.2012 07:30
Мінфін ЗША прапануе забараніць амэрыканскім банкам любыя апэрацыі з удзелам беларускага банка.

Міністэрства фінансаў ЗША 22 мая апублікавала прэс-рэліз, у якім выказвае сур'ёзную заклапочанасьць адмываньнем грошай беларускім "Крэдэксбанкам", паведамляе БелаПан.

У Мінфіна "ёсьць падставы меркаваць, што "Крэдэкс" удзельнічаў у вялікіх аб'ёмах транзакцый, якія ідэнтыфікуюцца як адмываньне грошай ад імя падстаўных карпарацый". Акрамя таго, ЗША сумняваюцца ў празрыстасьці ўладальнікаў банка (Vicpart Holding SA, Швайцарыя).

Мінфін прапаноўвае забараніць амэрыканскім кампаніям праводзіць якія-небудзь апэрацыі з удзелам гэтага беларускага банка.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт