Logo Polskiego Radia
Print

Рэтра-аўто на вуліцах Менска

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.06.2012 19:10
У «Олдтаймэр-ралі - 2012» прынялі ўдзел рарытэтныя «Mercedes» «Чайка» «Citroen» і...«Запарожац».

Фота:
Фота: belretro.com

У Менску прайшло «Олдтаймэр-ралі» - гонка рэдкіх старых аўтамабіляў. Зьезд рэтра-аўто арганізавала аб'яднаньне калекцыянэраў і рэстаўратараў «Машына часу», паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел аўтамабілі, узростам ня менш за 30 гадоў, дагледжаныя і ў у добрым тэхнічным стане. Да аўтапрабегу па менскіх вуліцах дапускаліся толькі машыны, якія прайшлі тэхагляд.

Па вуліцах сталіцы ў суботу прамчаліся «Газ-67» і «Mercedes» часоў Другой сусьветнай вайны, грузавік «Ford-T» 20-х гадоў, славутыя савецкія лімузыны «ЗіЛ» і «Чайка», «Citroen» 60-х гадоў, а таксама...бліскучы й дагледжаны «Запарожац». Ня трэба забывацца, што легендарная малалітражка таксама пакрысе ператвараецца ў рарытэт.

БелаПАН/ап



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт