Logo Polskiego Radia
Print

Нацбанк скончыў праверку "Крэдэксбанку"

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.06.2012 16:13
Пазачарговая інспэкцыя была выкліканая абвінавачаньнямі ў адмываньні грошай.
Фота: dzr.by

Фота:Фота: dzr.by

"Кредэксбанк" ня ўдзельнічаў у адмываньні грошай – заявіў сёньня Нацбанк Беларусі. Ён завершыў праверку па фактах, прадстаўленых у заяве Міністэрства фінансаў ЗША – паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс".

"Усе пералічаныя ў заяве мінфіна ЗША фінансавыя апэрацыі кліентаў-нерэзыдэнтаў праводзіліся праз расейскія й заходнеэўрапейскія банкі з адпаведным паведамленьнем у ворганы фінансавага маніторынгу," - заяўляе Нацыянальны банк Беларусі.

Нацбанк Беларусі намераны ініцыяваць праект закону, які дасьць права беларускім банкам разрываць адносіны з сумнеўнымі кліентамі, якія могуць пашкодзіць рэпутацыі фінансавых установаў.

Нагадаем, міністэрства фінансаў ЗША 22 траўня ўнесла “Крэдэксбанк”у сьпіс установаў, падазраваных у адмываньні грошай. Нацбанк ў сувязі з гэтым аб'явіў пазачарговую праверку.

Інтэрфакс/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт