Logo Polskiego Radia
Print

Беларус-вундэркінд выйграў міжнародную алімпіяду па хіміі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.08.2012 18:52
Нікіфар Лазоўскі ў гэтым годзе стаў прызёрам рэспубліканскіх алімпіядаў ажно па 3 прадметах!

Фота:
Фота: kurjer.info

Школьнік са Слуцка выйграў міжнародную алімпіяду па хіміі – перадае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

44-я міжнародная алімпіяда па хіміі завершылася 2 дні таму ў Вашынгтоне. Залаты мэдаль заваяваў навучэнец 10-га кляса Слуцкай гімназіі № 1 Нікіфар Лазоўскі. Заданьні алімпіяды ўключалі пытаньні з курсаў арганічнай, неарганічнай, фізычнай, аналітычнай хіміі, а таксама біяхіміі і спэктраскапіі.

Цікавы факт: Нікіфар Лазоўскі – прызёр рэспубліканскіх алімпіядаў ажно па трох прадметах! У гэтым годзе ён стаў уладальнікам дыплёма 2-й ступені алімпіяды па фізыцы, дыплёма 3-й ступені алімпіяды па ангельскай мове і дыплёма 1-й ступені алімпіяды па хіміі.

БЕЛТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт