Logo Polskiego Radia
Print

Швэдзкі бізнэс баіцца помсты

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.08.2012 12:14
У Беларусі ёсьць каля 30 кампаній са швэдзкім капіталам.
foto: bnp.by

/

Бізнэсмэны са Швэцыі баяцца помсты беларускіх уладаў за “плюшавы дэсант”. У Беларусі ёсьць каля 30 кампаній са швэдзкім капіталам. Амаль усе – сусьветныя гіганты (АВВ, Ікеа, Вольва, Тэтрапак). Калі б беларускія ўлады парвалі з імі кантакты, гэта прынесла б дзяржаве агромныя страты. Таму гэтыя кампаніі хутчэй не пацерпяць, але ёсьць таксама дробныя фірмы, якія сур’ёзна напалоханы беларуска-швэдзкім канфліктам. У гэтых кампаніях стараюцца не прыцягваць да сябе ўвагі журналістаў і ўладаў ды спадзяюцца, што канфлікт неўзабаве будзе вырашаны.

Нагадаю, скандал пачаўся пасьля таго, калі 4 ліпеня беларускую мяжу перасёк незаўважаным швэдзкі самалёт. Ён скінуў над Івянцом плюшавыя цацкі з улёткамі ў абарону свабоды слова. У выніку былі затрыманыя двое беларусаў – Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце здымкі цацак, ды рыэлтар Сяргей Башарымаў, які здаваў швэдам кватэру ў Менску. Пасьля гэтага беларускія ўлады вырашылі адклікаць са Швэцыі сваіх дыпляматаў, і тое ж самае загадалі зрабіць швэдам.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт