Logo Polskiego Radia
Print

5 сутак арышту Аляксею Цёпламу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.09.2012 14:00

Фота:
Фота: РИА Новости


Актывіст грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксей Цёплы асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Як паведаміла БелаПАН праваабаронца Анастасія Лойка, ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі вечарам 5 верасьня ў раёне Кастрычніцкай плошчы Менска. "Паводле нашай інфармацыі, Аляксей раздаваў інфармацыйны бюлетэнь "Хартыя-97". Пры затрыманьні ў яго знайшлі некалькі асобнікаў гэтага выданьня", — паведаміла Лойка.

Ва УУС Цэнтральнага раёна Менска ў дачыненьні да Цёплага склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні, а раніцай 6 верасьня яго асудзілі па артыкуле 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў).

Як раней паведамляў БелаПАН, 5 верасня ў Менску таксама быў затрыманы актывіст моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" "Zмена" Ягор Віняцкі. Дома ў яго быў праведзены вобыск, у выніку якога супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі друкаваную прадукцыю апазыцыйнага характару. Актывіста "Zмены" асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за "дробнае хуліганства".

Праваабаронцы зьвязваюць затрыманьні актывістаў з кампаніяй па байкоце парлямэнцкіх выбараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт