Logo Polskiego Radia
Print

Сядзібу Дамейкі прададуць

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.11.2012 14:04
Палацава-паркавы комплекс знаходзіцца у вельмі кепскім стане й вымагае пільнага рамонту.

globus.tut.by
globus.tut.by

Сядзіба Ігната Дамейкі, беларускага навукоўца й дасьледніка Паўднёвай Амэрыкі, у наступным годзе будзе выстаўленая на продаж.

У дадзены момант палацава-паркавы комплекс, які знаходзіцца ў былым фальварку Зыбуртоўшчына непадалёк ад Дзятлава, у вельмі кепскім стане й вымагае пільнага рамонту. Дах сядзібы праваліўся, а падлога цалкам згніла. На фундамэнце сядзібы ёсьць надпіс: „1819 R . Ignacy Domeyko".

Менавіта ў гэтым доме 82-гадовы Дамейка правёў некаторы час у гасьцях у сваёй дачкі пасьля вяртаньня з Чылі. Пасьля ІІ Сусьветнай вайны ў палацы спачатку месьціўся Дом дзіцяці, а пазьней шпіталь. Ужо 11 гадоў будынак стаіць пусты ў вельмі кепскім стане.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт