Logo Polskiego Radia
Print

МАМ: Мільён беларусаў працуе за мяжой

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.01.2013 12:16
За знаходзяцца мяжой ад 800 тыс да 1,2 млн грамадзян Беларусі працаздольнага ўзросту.

Фота:

Гэтак падае Міжнародная арганізацыя міграцыі (МАМ).

«Гэта ня значыць, што яны зьехалі назаўсёды і не вяртаюцца, —адзначыла прадстаўніца Міжнароднай арганізацыі міграцыі ў Беларусі Наталля Жак. — Яны зьязджаюць, вяртаюцца, яны выязджаюць на сэзонныя працы, потым зноў вяртаюцца, то бок, гэта такая сэзонная міграцыя».

Дарэчы, у бліжэйшыя два-тры гады Міжнародная арганізацыя міграцыі мае намер правесьці дасьледаваньне міграцыйных плыняў грамадзян, якія выязджаюць зь Беларусі і ўязджаюць у краіну.

Працоўная міграцыя — гэта найперш рэакцыя насельніцтва на эканамічныя цяжкасьці, спосаб іх пераадоленьня. У дасьледаваньні, праведзеным Дасьледчым цэнтрам ІПМ, адзначаецца, што павялічылася залежнасьць сацыяльна неабароненых груп ад матэрыяльнай дапамогі родных і блізкіх, у тым ліку ў форме грашовых пералічэньняў працоўных мігрантаў.

«Беларускія навіны»/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт