Logo Polskiego Radia
Print

Шчодрая Вэнэсуэла

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.01.2013 16:05
За 2012 год беларусы здабылі ў гэтай краіне больш за мільён тон нафты й мільёны кубамэтраў газу.
Wikipedia

Фота:

Распрацоўку вэнэсуэльскіх нафтавых радовішчаў беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы пачалі ў 2008 годзе.

З кожным годам маштабы здабытай энэргасыравіны нарошчваліся. Апошнія гады беларускія нафтавікі трымаюць планку мільёна й больш тон нафты ды сотні мільёнаў мэтраў кубічных газу.

Для беларускага канцэрну „Бэлнафта” вэнэсуэльскі напрамак стаў асноўным у міжнароднай дзейнасьці. За 2012 было здабыта 1,2 мільёна тон нафты й 790 мільёнаў мэтраў кубічных газу. Гэта параўнальна з тым, што канцэрн здабывае ў Беларусі: 1,66 мілёна тон нафты й 213 млн.куб.м газу. Апрача здабычы нафты беларусы вядуць у Вэнэсуэле сэйсмаразьведку.

Добрыя вынікі працы ў Вэнэсуэле, між іншым, дапамаглі Беларусі разьлічыцца па сваіх крэдытных абавязках зь Міжнародным валютным фондам. Сёньня Міністэрства фінансаў краіны паведаміла, што Беларусь заплаціла 99 мільёнаў даляраў свайго доўгу гэтай арганізацыі. Гэта першая выплата ў гэтым годзе. Агулам у 2013 годзе Беларусь павінна заплаціць МВФ разам з адсоткамі 1,63 мільярда даляраў. Апрача МВФ Беларусь чакаюць сёлета іншыя выплаты па крэдытах, агулам больш за 3 мільярды даляраў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт